Чыгірынскае вадасховішча — вадасховішча ў Беларусі, у Магілёўскай вобласці. Размешчана на мяжы Кіраўскага і Быхаўскага раёнаў, на рацэ Друць.

Створана ў 1960 годзе. Плошча паверхні вадасховішча 23,4 (21,1) км², найбольшая глыбіня 5 (8,1) м. Даўжыня складае 16 Могилёвская область. Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (17) км, найболшая шырыня 1,8 (2,4) км, даўжыня берагавой лініі 55 км. Поўны аб’ём вады дасягае 62,6 млн м³.

У вадасховішча ўпадаюць рэкі Балонаўка і Вепрынка. Каля вадасховішча населеныя пункты Балонаўка, Праточнае, Чыгірынка, Падлужжа, Чачэвічы, Грудзічына, Кароўчына.

Выкарыстоўваецца ў энергетычных мэтах (Чыгірынская ГЭС) і для стварэння ўмоў актыўнага адпачынку.

Літаратура

Спасылкі belarus.by Могилёвская область. Общая характеристика водохранилищ. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Могилёвская область. Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Вадасховішчы Кіраўскага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы Быхаўскага раёна Катэгорыя:Друць Катэгорыя:З’явіліся ў 1960 годзе