Фі́раўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Фірава.

Геаграфія Фіраўскі раён мяжуе з Балагоўскім, Вышневалоцкім, Куўшынаўскім і Асташкаўскім раёнамі, а таксама з закрытым паселішчам Азёрным і Наўгародскай вобласцю. Плошча раёна складае 1760,50 км².

Гісторыя Фіраўскі раён быў утвораны 5 сакавіка 1935 года ў складзе Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць. У лютым 1963 года раён быў ліквідаваны і ўключаны ў склад Вышневалоцкага раёна, аднак 6 красавіка 1972 года быў зноў адноўлены.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Цвярской вобласці