Ірэ́нь () — рака ў Пермскім краі Расіі, левы прыток Сылвы.
Пачынаецца на паўднёвым усходзе края на паўднёвы захад ад вёскі Верх-Ірэнь Акцябрскага раёна. Працякае па тэрыторыі Акцябрскага, Уінскага, Ардзінскага і Кунгурскага раёнаў. Упадае ў Сылву ў межах горада Кунгура. Даўжыня ракі — 214 км, плошча басейна — 6110 км². Сярэдняя вышыня вадазбору — 232 м. Сярэдні ўхіл — 0,4 м/км.
Асноўныя прытокі:
левыя: Уяс, Малы Тарт, Вялікі Тарт, Аспа, Сып, Малы Ашап, Калтагіз, Вялікі Ашап, Турка, Бым. правыя: Верхні Бартым, Цюш, Арый, Куряс, Тэлес, Судзінка, Кунгур.
Берагі Ірэні, пераважна, невысокія і пакрытыя хмызняком. На берагах сустракаюцца скалы вышынёй да 50 м.
Катэгорыя:Рэкі Пермскага края Катэгорыя:Басейн Камы