Роджэр Хантынгтан Сешнс (; , Бруклін — , Прынстан, Нью-Джэрсі) — амерыканскі кампазітар, музыказнаўца, педагог.

Біяграфія Музычную адукацыю атрымаў у Гарвардскім універсітэце, Ельскай музычнай школе і Кліўлендскім музычным інстытуце. Вучань Эрнэста Блоха і Гарацыа Паркера. У 1925—1933 гадах падарожнічаў па Еўропе (Фларэнцыя, Рым, Берлін). У 1928 годзе сумесна з Ааронам Коплендам заснаваў у Нью-Ёрку «Канцэрты сучаснай музыкі». У 1933 годзе ён канчаткова вярнуўся ў Амерыку, дзе з 1935 па 1969 гады выкладаў кампазіцыю ў Каліфарнійскім (у Берклі), Прынстанскім і Гарвардскім універсітэтах, а таксама ў Джульярдскай школе музыкі. Прыязджаў у СССР у 1958 годзе.

Творчасць Сешнс з’яўляецца аўтарам дзвюх опер, 9 сімфоній, інструментальных канцэртаў, камернай музыкі. Створаныя ў 1930-х гадах, яго сачыненні напісаны ў неакласічным стылі; пасля 1950 года кампазітар захапіўся дадэкафоннай тэхнікай (якую трактаваў вельмі вольна), гэтаму спрыяла знаёмства з Луіджы Далапікалай.

Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары ЗША Катэгорыя:Музыказнаўцы Катэгорыя:Музычныя педагогі ЗША Катэгорыя:Музычныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі