Мікалай Іванавіч Ста́шак (, ; — ) — савецкі военачальнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943). Генерал-лейтэнант (1968), кандыдат ваенных навук (1961), дацэнт. Ганаровы грамадзянін гарадскога пасёлка Камарын (1984)Почётные жители района // Сайт Брагінскага раённага выканаўчага камітэта.
Біяграфія Нарадзіўся на хутары Марынаўскі Адэскага павета Херсонскай губерні (сучаснае сяло Марыніўка ў Адэскай вобласці Украіны). Скончыў 7 класаў школы, першы курс сельскагаспадарчага тэхнікума. Працаваў трактарыстам у саўгасе. У Чырвонай Арміі з 1935 года. У 1938 годзе скончыў Арджанікідзаўскае ваеннае вучылішча войскаў НКУС (сучасны Паўночна-Каўказскі ваенны інстытут унутраных войск, Уладзікаўказ). Праходзіў службу ў пагранічных войсках.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з лютага 1942 года. З кастрычніка 1942 года-камандзір 360-га стралковага палка. Удзельнік баёў на Бранскім і Цэнтральным франтах, Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Левабярэжнай Украіны. У канцы верасня — пачатку кастрычніка 1943 года з палком фарсіраваў рэкі Дзясна, Дняпро і Прыпяць, захопліваў і пашыраў плацдармы, вызваляў гарадскі пасёлак Камарын. Пазней полк пад камандаваннем М. І. Сташака ў складзе 1-га Беларускага фронту ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі, Польшчы, у Берлінскай наступальнай аперацыі.
У 1947 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. З лютага 1948 па снежань 1950 года служыў начальнікам штаба 3-й гвардзейскай механізаванай дывізіі Прыволжскай ваеннай акругі. У 1952 годзе скончыў Вышэйшую ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Працаваў намеснікам начальніка Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ.
З 1973 года генерал-лейтэнант М. Сташак у адстаўцы. Жыў у Маскве. Займаўся літаратурнай творчасцю. Памёр 17 лютага 1991 года. Пахаваны на Галавінскіх могілках у Маскве.
Літаратурныя творы Крутыми верстами: Роман. — М.: Молодая гвардия, 1982. Через все испытания: Повесть. — М.: Издательство ДОСААФ, 1986. На стремнине: Роман. — М.: Воениздат, 1990.
Літаратура
Подвиг во имя жизни: Очерки о Героях Советского Союза, уроженцах Одесской области. / Сост.: Абрамов А. Ф., Бульба А. И. — Одеса: Маяк, 1984. — С. 250—253.
Спасылкі Сташек Николай Иванович // Праект Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі «Память народа» Кирик С. Дни и месяцы освобождения Беларуси. Сентябрь 1943 года // Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Почётные жители района // Сайт Брагінскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты СССР Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Кандыдаты ваенных навук Катэгорыя:Выкладчыкі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ Катэгорыя:Пагранічнікі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Камарына Катэгорыя:Нарадзіліся ў Адэскай вобласці