Аперацыя «Raus aus Khartum» (з ) — аперацыя ўрада Германіі па эвакуацыі суайчыннікаў з Судана. Вываз нямецкіх грамадзян пачаўся на фоне сутыкненняў паміж прыхільнікамі генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала.
Перадгісторыя Баявыя дзеянні ў Судане ўспыхнулі 15 красавіка 2023 года, спачатку ахапіўшы сталіцу, а хутка і розныя іншыя часткі краіны. Сам канфлікт стаў следствам барацьбы за ўладу, а таксама няўдалай спробы інтэграцыі Сіл аператыўнай падтрымкі ў шэрагі арміі.
Успышка гвалту заахвоціла свет сачыць за сітуацыяй у Судане, а ўрады дзяржаў перайсці да выратавання сваіх грамадзян з «гарачай кропкі». Аднак сама эвакуацыя была абцяжарана з-за баявых дзеянняў у сталічным Хартуме, асабліва ў міжнародным аэрапорце і вакол яго. Гэта вымусіла многіх ехаць на машынах у Порт-Судан, які знаходзіцца прыкладна ў 650 км на паўночны ўсход ад Хартума, адкуль замежнікі вывазіліся па паветры альбо караблямі. Іншыя эвакуацыі праводзіліся праз наземныя пагранпераходы.
Правядзенне Напярэдадні эвакуацыі Бундэсвер накіраваў на Блізкі Усход і ў Паўночную Афрыку некалькі самалётаў і каля 1000 вайскоўцаў і .
Вываз планаваўся 19 красавіка (першую партыю эвакуяваных павінны былі складаць 150 чалавек), але з-за баёў гэта зрабіць не ўдалося. Толькі 23 красавіка ў Судан здолелі прыбыць чатыры нямецкія самалёты. Эвакуацыя праводзілася з аэдромаў Вадзі-Саідна і Амдурман у Іарданію. Акрамя таго, праз Порт-Судан арганізаваны вываз па моры, для чаго выкарыстоўваўся карабель .
25 красавіка аперацыя была завершана. Усяго здзейснена 8 рэйсаў, вывезена 740 чалавек, уключаючы 200 грамадзян ФРГ. Астатнія — прадстаўнікі 30 іншых краін, у тым ліку 90 канадцаў, 40 галандцаў і каля 30 іарданцаў.
Як паведамілі ўлады Германіі, аперацыя прайшла без здарэнняў, а суданскія ўлады былі загадзя праінфармаваны па дыпламатычных каналах аб пачатку эвакуацыі.
Катэгорыя:Эвакуацыі Катэгорыя:Красавік 2023 года Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане Катэгорыя:2023 год у Германіі Катэгорыя:Небаявыя ваенныя аперацыі