Рытм (ад ) — чаргаванне якіх-небудзь элементаў — гукавых, моўных і іншых, якое адбываецца ў пэўнай паслядоўнасці, частаце. Таксама хуткасць працякання, здзяйснення чаго-небудзь.
Рытм у мастацтве і культуры
Рытм у выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве — прынцып арганізацыі форм, заснаваны на паўтаральнасці. Рытм у архітэктуры — чаргаванне аднолькавых архітэктурных элементаў. Рытм у літаратуры. Рытм у паэзіі — чаргаванне націскных і ненаціскных, доўгіх і кароткіх складоў. Рытм у музыцы — чаргаванне і суадносіны моцных і слабых доляў і акцэнтаў; адзін з трох асноўных элементаў музыкі, нароўні з мелодыяй і гармоніяй, часавая арганізацыя паслядоўнасці і групоўка працягласцяў гукаў і паўз, не звязаная з іх вышынным становішчам. Сродак вымярэння рытму ў музыцы — метр. Рытм у спартыўнай гімнастыцы — спалучэнне ў часе моцных, акцэнтаваных частак руху са слабымі, пасіўнымі. Рытмічнае чаргаванне цягліцавага напружання і аслаблення — адзін з паказчыкаў правільнасці выканання руху.
Тапонімы
Рытм — прыпыначны пункт Беларускай чыгункі ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці.
Літаратура