Маню́шкі () — шляхецкі род герба «Крыўда».

У XVI — 1-й палове XVIII ст. род Манюшкі былі ваколічнай шляхтай, аселай у Бранскім павеце Падляшскага ваяводства Каралеўства Польскага, дзе валодалі землямі ў ваколіцах Вялікіх Манюшках, Клявянцы і Смагароўцы.

Узняцце роду прыпадае на XVIII ст. У матэрыялах, якія падаваліся родам падчас разбору шляхты і сталі грунтам апісання гісторыі роду ў генеалагічнай літаратурыŻychliński, T. Złota księga szlachty polskiej. — T. 30. — Poznań: Drukarnia Dziennika Poznańskiego, 1908. — S. 104—107 (як адзначана ў самім тэксце, на падставе матэрыялаў вядомага мастака і этнографа Альфрэда Ізідора Ромера)Uruski, S. Rodzina. — T. 11. — Warszawa: Gebethner i Wolff, 1914. — S. 235—236., сцвярджаецца, што першым яе Манюшкам, які дасягнуў значных пасад, быў Юзаф, які быў бельскім падчашым. Аднак незалежнымі крыніцамі гэтыя звесткі не пацвярджаюццаНіводзін Манюшка не згаданы сярод падляшскіх ураднікаў (у тым ліку бельскіх падчашых) у адмысловым сучасным даведніку (Urzędnicy podlascy XIV—XVIII wieku. Spisy. — Kórnik: Biblioteka kórnicka, 1994. — S. 45-47)..

Пэўным стваральнікам магутнасці роду быў сын Юзафа, вайсковы суддзя Станіслаў Манюшка, які ў канцы 1780-х гадоў разам з яшчэ адным падляшскім шляхціцам Францішкам Оштарпам набыў у князя Міхала Казіміра Агінскага Смілавіцкае графства. Пачаткі яго кар’еры родавая легенда звязвала з нешчаслівымі сямейнымі абставінамі — нібыта праз канфлікт з мачыхай малады Станіслаў пакінуў Падляшша і выехаў у Вялікае Княства Літоўскае, дзе служыў пры дварах буйных паноў (у тым ліку, быў падкамісарам у маёнтках гетмана літоўскага і віленскага ваяводы князя Міхала Казіміра Радзівіла «Рыбанькі») і нядоўга займаўся адвакацкай практыкайWalicki, A. Stanisław Moniuszko. — Warszawa: Gebethner i Wolff, 1873. — S. 3-7Żychliński, T. Złota księga szlachty polskiej. — T. 30. — Poznań: Drukarnia Dziennika Poznańskiego, 1908. — S. 105..

Пасля набыцця Смілавічаў, якія і сталі галоўнай рэзідэнцыяй Манюшкаў на Меншчыне (іншая частка Смілавіцкага графства — Дукора — адышла да Оштарпаў), Станіслаў Манюшка працягваў актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці позняй Рэчы Паспалітай. Так, у 1792 годзе разам з Францішкам Оштарпам быў уцягнуты ў канфлікт з расійскай ваеннай адміністрацыяй падчас дзеянняў Таргавіцкай канфедэрацыіАніпяркоў, В. В. Паміж супрацоўніцтвам і канфліктамі: расійскія войскі і прарасійскія канфедэраты на беларускіх землях Рэчы Паспалітай у 1792—1793 гадах // Вестник Полоцкого государственного университета. — Серия A: Гуманитарные науки. — 2015. — № 1. — С. 44-53.

У вывадзе ад 18 снежня 1802 года згадваюцца непасрэдна ўладальнік маёнтка Смілавічы Станіслаў Юзафавіч і яго браты Андрэй, Адам, Дамінік, Тадэвуш, а таксама некаторыя з іх сыноў (у тым ліку бацька кампазітара Станіслава — Часлаў).

Больш звестак змяшчае пастанова ад 17 чэрвеня 1832 года, гэта прызнанне ў дваранстве (далучэнне да роду) пляменнікаў Станіслава Юзафавіча — Антонія, Рыгора і Адама Андрэевічаў, Валентага і Караля Адамавічаў, а таксама яго ўнука — Станіслава Часлававіча. Дастаткова падрабязна ў справе пра дваранскае паходжанне пададзены звесткі пра пакаленне бацькі Станіслава — Часлава. Ёсць інфармацыя пра яго братоў — мінскага павятовага маршалка, актыўнага прыхільніка Напалеона падчас вайны 1812 года Ігната, маёра напалеонаўскай арміі і вядомага філантропа Дамініка, барысаўскага павятовага харужага Юзафа, ганаровага наглядчыка ігуменскага павятовага вучылішча ў Лядах і мецэната Казіміра, камер-юнкера расійскага імператарскага двара Аляксандра. Датычна Часлава ў справе пра дваранскае паходжанне пазначана дата яго хрышчэння (20 ліпеня 1790), адзначана яго служба ў напалеонаўскай арміі (у чыне капітана) і ўзнагароджанне расійскім ордэнам Св. Яна Іерусалімскага. Звесткі пра Часлава (а таксама яго братоў Юзафа і Дамініка) дапаўняюцца спісамі пра службу, якая таксама ёсць у фондзе 319 Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

У справе пра дваранскае паходжанне Манюшкаў падзеі XVI—XVIII стст. асветлены лапідарна, дакументаў за гэты перыяд няма. Пасля зацвярджэння Герольдыяй Сената ў 1832 годзе Манюшкі, як і ўсе легітыманаваныя роды, атрымалі права забраць з дваранскага сходу ўсе прадстаўленыя сямейныя дакументы, гэтай магчымасцю яны і скарысталіся.

Найбольш вядомы прадстаўнік роду кампазітар Станіслаў Манюшка.

Крыніцы

Спасылкі