Заходні вакзал Пекіна — найбуйнейшы ў Кітаі і адзін з самых шматлюдных у Азіі. Абслугоўвае чыгуначную станцыю Пекін-Заходні. Адкрыўся ў 1996 годзе ў раёне Сюаньу на захадзе Пекіна. У 2000 годзе пашыраны і мадэрнізаваны з тым, каб прымаць да 300 тысяч пасажыраў штодзень. З гэтага вакзала адыходзяць цягнікі на Коўлун і Лхасу (гл. Цінхай-Тыбецкая чыгуначная магістраль). У канцы 2012 года да вакзала была працягнута лінія сталічнага метрапалітэна. Катэгорыя:Вакзалы Пекіна
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Заходні вакзал (Пекін) · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.