Міхаіл Сямёнавіч Казінік (нар. 13 лістапада 1951, Ленінград) — лектар-музыказнавец, папулярызатар класічнай музыкі, скрыпач, піяніст.

Біяграфія

Раннія гады Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Бацька — Сямён Міхайлавіч Казінік, горны інжынер, родам з Чарэі Чашніцкага раёна Беларусі. Маці — Бэла Рыгораўна Левіна, працавала на Віцебскай панчошна-трыкатажнай фабрыцы «КІМ», родам з Чашнікаў у Беларусі.

У 1953 годзе сям’я пераехала ў Віцебск. З шасці гадоў Міхаіл граў на скрыпцы і фартэпіяна. У 1958 годзе паступіў у дзіцячую музычную школу № 1 па класе скрыпкі. У 1968 годзе працягнуў навучанне ў Віцебскім музычным вучылішчы (цяпер Віцебскі дзяржаўны каледж імя І. І. Салярцінскага). У 1970 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (з 1992 — Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі) у Мінску, скончыў яе ў 1975 годзе.

Кар’ера У 1975—1990 гадах — саліст і лектар-музыказнавец Беларускай дзяржаўнай філармоніі, выступаў з лекцыямі-канцэртамі ў розных гарадах СССР.

Пасля падзей жніўня 1991 года пераехаў на сталае месца жыхарства ў Швецыю, пасяліўся ў Стакгольме і атрымаў шведскае грамадзянства. Супрацоўнічаў з рэжысёрам Юрыем Ледэрманам і яго тэатрам «Teaterstudio Lederman» у Стакгольме, прымаў удзел у пастаноўцы спектакля «Моцарт супраць Сальеры».

Рэгулярна выступае з лекцыямі, канцэртамі і творчымі вечарамі ў розных краінах свету — Расіі, Беларусі, Украіне, балтыйскіх і скандынаўскіх краінах, Германіі, Галандыі, Вялікабрытаніі, ЗША. На выступленнях распавядае пра гісторыю мастацтва і класічную музыку, імкнецца захапіць ёю слухачоў. Канцэрты ў асноўным разлічаны на шырокую аўдыторыю, некаторыя выступленні праводзіць для дзяцей.

У 2000-я гады вёў цыкл тэлеперадач «Ad Libitum або ў вольным палёце» (кіраўнік праграмы Ігар Шадхан, рэжысёр Наталля Кугашова, трансляваліся на ТБ Цэнтр і TVCI у Расіі і у Швецыі), дзе распавядаў пра творчасць розных кампазітараў. Спачатку было знята 12 серый — «Эфект Баха», «Эфект Шуберта», «Эфект Моцарта», «Эфект Шапэна» і іншыя, затым зроблены дадатковыя выпускі — агулам выйшла 56 перадач. Здымкі праходзілі ў Швецыі на лецішчы Казініка і ў розных маляўнічых месцах.

У 2005 годзе быў адным з каментатараў тэлевізійнай трансляцыі Нобелеўскага канцэрта на шведскім тэлеканале TV4.

З 2007 года прыняў удзел у вялікай колькасці тэлевізійных праграм і інтэрв’ю на федэральных і рэгіянальных тэлеканалах; удзельнічаў у праграме «Познер»Михаил Казиник у Познера // Михаил Казиник. 25 июня 2014..

У 2007 годзе выступіў у ролі экскурсавода па родным горадзе ў дакументальным фільме Ігара Шадхана «Палёт над Віцебскам»Бюллетень Музея Марка Шагала. 2006. № 14. С.8..

З 2007 года — аўтар і вядучы праграмы «Музыка, якая вярнулася» на радыёстанцыі «Орфей». За ажыццяўленне гэтага праекта радыёстанцыя ўзнагароджана прэміяй «Радыёманія-2015».

У 2009—2012 і 2016 гадах — аўтар і вядучы праграмы «Таемныя знакі культуры» на радыё «Серебряный дождь».

З 2011 года — вядучы аўтарскай праграмы «Ноты, якія змянілі свет» на тэлеканале «Дождь».

З 2011 года ў Рызе праходзіць Міжнародны музычны фестываль «Дні Казініка» у яго межах праводзіцца конкурс маладых інструменталістаў і вакалістаў.

З 2012 года — аўтар і вядучы праграмы «Нетыповы фармат» на радыё «Голас Расіі».

Погляды Перакананы антыкамуніст. Паводле яго, у ГУЛАГу знішчаны лепшыя людзі краіны. Пры гэтым заўважае, што пры камунізме былі прыгожыя ідэі і міфы.

Крытычна ставіцца да сучаснай мадэлі дэмакратыі. Лічыць трагедыяй і ўладу «охласа», калі «у прафесара і ў „бомжа“ ўсеагульнае роўнае выбарчае права». Праўдзівай дэмакратыяй лічыць уладу мысляроў, якія думаюць пра будучыню.

Лічыць неабходным правядзенне рэформы школьнай адукацыі як у Расіі, так і свеце. На яго думку, сучасная школа фарміруе ў дзіця «кліпавае мысленне», бо яно атрымлівае разрозненыя веды па розных прадметах. На яго думку школа «набіла іх галаву, як мяшок саломай, набіла кучай звестак, з якіх 90 % ім не спатрэбяцца ніколі, і не дала парадыгмы ведаў, смагі ведаў, цягі да ведаў, спосабу пазнання праз культуру, праз мастацтва, праз матэматыку»Михаил Казиник: Дайте мне 10 минут на телевидении в прайм-тайм, и я верну вам сильную страну // pravmir.ru, 30 ноября 2017.

У 2017 годзе выступіў у Савеце Федэрацыі Расіі з прамовай пра важнасць ролі мастацтва і адукацыі ў жыцці расійскага грамадстваВ Совете Федерации выступил искусствовед Михаил Казиник // Совет Федерации. 14 июня 2017..

Асабістае жыццё

Жонка — Таццяна. Сын — Барыс Казінік (нар. 1975).

Бібліяграфія

Кнігі

Казиник М. Тайны гениев. — 4-е изд. — М.: Легейн, 2010. — 304 с. — ISBN 978-5-91491-025-6. Казиник М. Тайны гениев-2 или Волновые пути к музыке. — М.: Динатон, 2010. — 219 с. — ISBN 978-5-91751-004-0. Казиник М. Тайны гениев. Тайны гениев-2, или Волновые пути к музыке. + 3 CD (музыкальное приложение). — М.: Новый Акрополь, 2011. — 587 с. — ISBN 978-5-91896-027-1. Казиник М. Приобщение. Слово. Музыка. Жизнь. — М.: Дельфис, 2014. — 216 с. — ISBN 978-5-93366-030-9. Казиник М. Буравчик в стране Света. — М.: Бослен, 2015. — 160 с. — ISBN 978-5-91187-225-0. Казиник М. Погружение в музыку, или Тайны гениев-2. — М.: АСТ, 2017. — 300 с. — ISBN 978-5-17-098898-3. Казиник М. Буравчик в стране Света: Что такое культура? Чем человек отличается от всего живого?. — М.: Бослен, 2020. — 160 с. — (Пытливый ум). — ISBN 978-5-91187-225-0. Казиник М. Музыкальные антидепрессанты. — М.: Бослен, 2020. — 318 с. — ISBN 978-5-91187-362-2 Казиник М. Музыкальные парадоксы. — М.: Бослен, 2022. — 288 с. — ISBN 978-5-91187-389-9

Артыкулы ў часопісах

Казиник М. Нужны активные поиски (О проблемах лекторской работы) // Советская музыка. — 1985. — № 8. — С. 71—73. Казиник М. Специалисты, отзовитесь! (О проблемах музыкальных жанров) // Советская музыка. — 1985. — № 11. — С. 77. Казиник М. Ребёнок и музыка (О музыкальном воспитании младших школьников) // Музыка в школе. — 1986. — № 1. — С. 36—39. Казиник М. Я — на нашей планете…: [Беседа] / Вела Шлихтина Ю. // Музыкальная академия. — 1996. — № 3—4. — С. 132—136. Королёва Т. П. Музыка для всех: диалог о ключевых проблемах музыкального просвещения и воспитания / Т. П. Королёва, М. С. Казиник // Столичное образование сегодня. — Минск, 2006. — № 5. — С. 16—32. Нашу публику я люблю больше [Текст] / М. Казиник; беседовала О. Русанова // Музыкальная жизнь. — 2015. — № 3. — С. 48—49. — ISSN 0131-2383. Педагогика искусства в системе общего образования / Е. Б. Зотова // Искусство в школе. — 2013. — № 6. — С. 8—9 . — ISSN 0859-4956.

Спасылкі

Статьи Михаила Казиника в газете «Вечерний Петербург» Официальная страница программы «Музыка, которая вернулась» на радио «Орфей» Михаил Казиник: Дайте мне 10 минут на телевидении в прайм-тайм, и я верну вам сильную страну // pravmir.ru, 30 ноября 2017 Михаил Казиник: «Музыка Чайковского — украинская!» // Liferead.media, 2019

Катэгорыя:Скрыпачы СССР Катэгорыя:Педагогі Расіі Катэгорыя:Тэлевядучыя Расіі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі