Сцяпан Мацвеевіч Валансевіч (; , Кобрын? — , Ленінград) — архітэктар.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1878 годзе, верагодна, у Кобрыне, у сям’і Мацвея Юзафавіча Валансевіча (каля 1830 — пасля ліпеня 1912).
У 1896—1901 гадах вучыўся ў Інстытуце грамадзянскіх інжынераў у Пецярбургу. Па рэкамендацыі дырэктара Інстытута быў запрошаны, відаць, у якасці стажыроўкі, наглядаць за будаўніцтвам ў Зарайскім крамліПеченкин, И. Е. В поисках архитектора. Об атрибуции Иоанно-Предтеченского собора в Зарайском кремле / И. Е. Печенкин // Архитектурное наследство. — 2015. — № 63. — С. 120—130. — EDN VPIAKP..
Паводле іншых звестак скончыў Інстытут у 1908 годзе і з’ехаў працаваць у г. Мінск.
Архітэктар Віленскай навучальнай акругі да 1914 года. Надворны саветнік (1912). Член Віленскага мастацкага таварыстваЗолотой век художественных объединений в России и СССР. (Составители Д. Я. Северюхин, О. Л. Лейкинд) — С Пб.: Издательство Чернышева, 1 992. — 400 с., Паўночна-Заходняга аддзела Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства.
У 1914 г. вярнуўся ў Пецярбург і стаў галоўным архітэктарам Раждзественскага (затым Смольнінскага) раёна. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны працаваў у Хімпраекце да 1927 г., а з 1927 па 1931 гг. быў галоўным архітэктарам Выбаргскага раёна пры Выбаргскім райвыканкаме. У той час архітэктары раёнаў вырашалі даволі шырокае кола пытанняў па рэгуляванні будаўніцтва — пазней частка гэтых работ стала выконваць архітэктурна-планіровачнае ўпраўленне Ленгарвыканкама.
У 1930-х гг. працаваў над рэканструкцыяй цэнтра Пецяргофа, над яго добраўпарадкаваннем. Займаўся праектамі вуліц, праектаваў і будаваў асобныя невялікія будынкі. Удзельнічаў у шэрагу архітэктурных конкурсаў, у прыватнасці, на праект помніка У. І. Леніну ў Ленінградскім гандлёвым порцеЗодчие Ленинграда - жертвы войны и блокады: очерки об архитекторах города 1920-1930-х годов/ В.Д. Ермаков. - Санкт-Петербург : Нестор, 2000 (Санкт-Петербург : ИнфоКомм, 2013) Рубрики: Санкт-Петербург -- Архитектура Ленинградская блокада, 8 сент. 1941 - 14 янв. 1944 Архитекторы -- Россия Кл.слова (ненормированные): Коллекция изданий СПбГИК.
Памёр ад знясілення года ў блакадным Ленінградзе. Пахаваны на Вялікаохцінскіх могілках у Ленінградзе.
Вядомыя праекты
Дом жонкі тытулярнага саветніка Ганны Дабрачэевай у Вільні (цяпер вул. Трайдзяна, 18/2; 1907)Namas, Vilniaus miesto sav., Vilniaus m., Traidenio g. 2; Будынак Гродзенскага рэальнага вучылішча (1907)Радзюк А. Р., Галубовіч В. У. З ГІСТОРЫІ БУДЫНКА ГРОДЗЕНСКАГА РЭАЛЬНАГА ВУЧЫЛІШЧА; Будынак Мсціслаўскай мужчынскай гімназіі (1908); Рамонт будынка Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі з памяшканнямі інтэрната, будынкаў пачатковага вучылішча і лазарэта (1909).
Сям’я У першым шлюбе з Яўгеніяй Аліфер (пам. не пазней за 1924 г.). З ёй дзеці: Леў (Леан) (22.5.1908, Вільня — 14 лютага 1978, Беласток). У шлюбе з Алісіяй з Кавалеўскіх. Аляксей (Алекс) (1905, Вільня — 1944). У шлюбе з Аляксандрай Паўлаўнай Мінкавай, унучкай балгарскага і расійскага педагога і асветніка Тодара (Фёдара) Мінкава (1830—1906). У час Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанах, загінуў у 1944 годзе ў баі з украінскімі нацыяналістамі«За мной остается только труд…»: жизнь и судьба великого славянского педагога Тодора Минкова (1830-1906). Вячеслав Бондаренко, Катерина Честнова. Вольга (каля 1904 — каля 1944, Ленінград), оперная спявачка. У шлюбе з Салаўёвым.
У другім з лютага 1924 года з Верай Аляксандраўнай Валансевіч (1898, Мінск — 1963, Ленінград). З ёй дзеці: Севярын (1928, Ленінград — 1940, Ленінград) Валяр’ян (15.11.1929, Ленінград), расійскі архітэктар, мастак. У шлюбе з Люсіндай Уладзіміраўнай Сакалоўскай.
Ягоны пляменнік (1906—1978) стаў праваслаўным архіепіскапам Кіраўскім і СлабадскімArchiwum Wołąsewicza.
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Вільнюса Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Рагачова Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Мсціслава Катэгорыя:Архітэктары Літвы Катэгорыя:Члены Віленскага мастацкага таварыства Катэгорыя:Ахвяры блакады Ленінграда