Рачкішкі, таксама Рачкішке () — колішняя вёска ў Швянчоніскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Вёска ліквідавана ў 1978 годзе. Вясковая васьмігранная капліца перанесена ў Музей народнага побыту Літвы. У 2006 годзе Рачкішская сядзіба ўнесена ў Рэестр культурных каштоўнасцей Літоўскай Рэспублікі, дзе выяўлены фрагменты падмуркаў сядзібы, рэшткі печаў і іншыя археалагічныя знаходкі.

Насельніцтва

1959 — 11 чал. 1970 — 4 чал. 1978 — 0 чал.

Славутасці Рачкішская сядзіба (XV ст.) Рачкішская капліца 1776 г. (зараз знаходзіцца ў Музеі народнага побыту Літвы ў Румшышкесе)

Спасылкі