152-і партызанскі полк — савецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў катрычніку 1943 года на базе 152-га атрадаз красавіка 1942 года ў Чэрвеньскім раёне дзейнічала група ваеннаслужачых, якая ў чэрвені ўвайшла ў Клічаўскі аператыўны цэнтр як 152-ы атрад. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Быхаўскага, Магілёўскага, Кіраўскага, Клічаўскага і Рагачоўскага раёнаў. 24 студзеня 1944 года полк (898 партызан, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй.
Камандаванне Камандзір М. Дз. Грыцан
Камісары К. Н. Шыбанаў; І. С. Зычкоў
Начальнікі штаба І. Б. Руткевіч; К. В. Еўтуховіч
Гісторыя Партызаны наносілі ўдары па камунікацыях. У жніўні 1943 года на поўдні ад чыгуначнай станцыі Тошчыца. У чэрвені 1942 і маі 1943 гадоў вялі баі з карнікамі ў Клічаўскім раёне. У жніўні 1943 удзельнічалі ў разгроме гарнізонаў у вёсках Балонаў Сялец, Касічы, Кучын, у верасні 1943 у вёсцы Пушча Быхаўскага раёна. У час наступлення Чырвонай Арміі разам з іншымі палкамі і атрадамі Быхаўскай ВАГ заблакавалі шляхі нямецкаму адступленню ў Быхаўскім раёне.
Гл. таксама Тошчыцкі бой
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе