Мікалай Васільевіч Стас (нар. 20 мая 1944) — беларускі дызайнер і мастак.

Біяграфія Нарадзіўся 20 мая 1944 года ў сяле Дзмітраўка, Адэская вобласць, Украіна.

У 1973 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «інтэр’ер і абсталяванне». Быў вучнем у А. В. Чарнышова і П. А. Семчанка.

У 1970-х працаваў у Навукова-даследчым інстытуце тэхнічнай эстэтыкі.

У 1982 супрацоўнічаў з ВІА «Песняры». Займаўся сцэнаграфіяй, распрацоўкай сцэнічных касцюмаў і фірменнай графікі.

У 2002 годзе перамог у конкурсе на дызайн лагатыпа тэлеканала АНТ і зрабіў для яго фірменны стыль. Аўтар фірменнага стыля завода «Гарызонт», «Беларускага цэнтра моды» і брэнда «Мілавіца».

Член Беларускага саюза дызайнераў з 1987 года.

Жыве і працуе ў аграгарадку Слабодка, Беларусь.

Літаратура

Спасылкі https://braslawby2021.github.io/novosti/nikolay-stas.html https://artchive.ru/artists/66541~Nikolaj_Vasil'evich_Stas/biography

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Адэскай вобласці Катэгорыя:Дызайнеры Беларусі