Антавіле́й () альбо Антавіліс () — , размешчаны на паўночны ўсход ад цэнтра горада.
Гісторыя Першая згадка пра Антавілей (тады яшчэ вёска за межамі горада) датуецца XVI стагоддзем. У крыніцах за 1554 год паселішча запісана як Хантавілк, хоць ужо ў 1736 годзе — Антавіла, а ў 1791 годзе — АнтавільVykintas Vaitkevičius. Neris. 2007 metų ekspedicija. Antra knyga. Vilnius: Mintis, 2012.. Мясцовая сядзіба першапачаткова належала Пацам, пазней Радзішэўскім і КарсакамAntowil. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, T. XV, cz. 1 (Abablewo — Januszowo). Warszawa, 1900, 44 psl..
У 1969 годзе вёска далучана да Вільні.
Апісанне Праз Антавілей праходзіць Вільня—Швенчоніс—Зарасай (Немянчынская шаша)Baltic Maps. „Žemėlapis koordinatėmis 54.80 ir 25.40“ (Map). „Jāņa sēta“ Ltd.. Ёсць , на ўсход ад якога пачынаецца лес. Апроч яго, ёсць яшчэ два невялікіх вадаёмы, праз якія працякае рака , прыток Нярыса (Віліі).
У раёне дзейнічае пошта, крама, пансіянат для састарэлых (з капліцай), вадапой, могілкі. Паўночная частка складаецца з калектыўных садоў. Па маршруце Антавілей—Антакальніс курсіруе аўтобус нумар 17.
Сярод славутасцяў — рэшткі сядзібы : свіран, былая школа, агарод, склеп, пара жылых дамоў, „Objekto Nr. 884 išsamus aprašymas“. Lietuvos Respublikos kultūros vertybių registras..
Насельніцтва
Турма ЦРУ У 2004—2006 гадах у Антавілеі ў памяшканні былой стайні меркавана дзейнічала сакрэтная турма ЦРУLithuanian Court’s ruling on CIA rendition case, a breakthrough for justice.
Нерухомасць, дзе потым знаходзіліся зняволеныя, першапачаткова была набыта дзвюма літоўскімі сем’ямі ў 1999 годзе. Яны адкрылі коннаспартыўны комплекс і кафэ, але справы ішлі не вельмі добра, і ў сакавіку 2004 года нерухомасць была прададзена ТАА «Эліт», даччынай кампаніі Star Group Finance & Holdings., Inc. (зарэгістравана ў Дэлавэры). Новыя ўладальнікі правялі шырокую рэканструкцыю, у тым ліку новую электраправодку. З верасня 2004 па лістапад 2005 года ў былой стайні, паводле ABC News, утрымлівалася да 8 зняволеных. Турма была зачынена ў 2006 годзе праз адсутнасць медыцынскай дапамогі вязням. У 2007 годзе аб’ект стаў уласнасцю Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы і выкарыстоўваўся ў якасці навучальнага цэнтра.
Сейм Літвы і пракуратура пачалі расследаванне, якое ў студзені 2011 года было спынена. Улады заявілі, што гэта месца не выкарыстоўвалася ў якасці турмы, але яго сапраўднае прызначэнне не можа быць раскрыта з-за дзяржаўнай таямніцы. Аднак у ліпені таго ж года саудаўскі вязень Абу Зубайда падаў пазоў супраць Літвы ў Еўрапейскі суд па правах чалавека ў сувязі з яго ўтрыманнем пад вартай у краіне ў перыяд з лютага 2005 па сакавік 2006. У студзені 2014 года літоўскі суд абавязаў пракуратуру расследаваць прэтэнзіі іншага затрыманага, Мустафы аль-Хаўсаві, што ён утрымліваўся пад вартай у Антавілеі паміж вераснем 2004 і вераснем 2006.
Галерэя
Літаратура Antaviliai. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija, T. 1 (A–J). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1966, 71 psl.
Катэгорыя:Раёны Вільні Катэгорыя:Сакрэтныя турмы ЦРУ