Наталля Васільеўна Слабадзян (; , Кіеў, УССР — , Львоў, Украіна) — украінская балерына, балетны педагог. Народная артыстка Украінскай ССР (1960).

Біяграфія Наталля Слабадзян нарадзілася ў Кіеве 27 лютага 1923 года ў сям’і опернай спявачкі і журналіста. Маці — Лідзія Нядзведзька-Бароўская, оперная спявачка, скончыла Маскоўскую кансерваторыю, полька, са шляхты (яе бацькі мелі землі на тэрыторыі цяперашняга Чарнобыля). Бацька — Васіль Слабадзян, журналіст Кіеўскай газеты «Українське слово». У іх доме збіралася ўкраінская інтэлігенцыя, заходзіла і выбітная паэтка, дзеяч культурнай рэферэнцыі Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Алена Тэліга«А я й не знала, що мені 90 років!».

З дзяцінства Наталля Слабадзян марыла стаць балерынай. У 1937 годзе НКУС арыштавала яе бацьку, у турме ён адседзеў чатыры гады, перад пачаткам вайны яго адпусцілі. У верасні 1941 года немцы занялі Кіеў. Бацьку арыштавала гестапа. У лютым 1942 года дзвесце ўкраінскіх інтэлігентаў, у тым ліку Васіля Слабадзяна і Алену Тэлігу, гестапаўцы расстралялі ў Бабіным Яры.

У 1941 годзе скончыла Кіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча. У Львоў Наталля Слабадзян разам з мамай і сястрой пераехала ў 1943 годзе. З 1944 года салістка Львоўскага тэатра оперы і балета. У Львове выйшла замуж, нарадзіла дачку.

З 1968 года Наталля Васільеўна Слабадзян працавала педагогам, навучала артыстаў Львоўскага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Саламіі Крушальніцкай

Пахавана на Лычакаўскіх могілках.

Партыі Лілея («Лілея» К. Данькевіча) Мануся («Сойчына крыло» Анатоля Кос-Анатольскага) Марычка («Цені забытых продкаў» Віталя Кірэйка) Раймонда (аднайменны балет Аляксандра Глазунова) Ранішняя зара («Спячая прыгажуня» Пятра Чайкоўскага) Нікія («Баядэрка» Людвіг Мінкус) Адэта-Адылія («Лебядзінае возера» Пятра Чайкоўскага) Марыя («Бахчысарайскі фантан» Барыса Асаф’ева) Кітры («Дон Кіхот» Людвіг Мінкус) Маруся Багуслаўка («Маруся Багуслаўка» Анатоля Свечнікава) Званок («Хустка Доўбуша» Анатоля Кос-Анатольскага)

Літаратура

Слободян Наталя Василівна // Універсальний словник-енциклопедія. — 4-те вид. — К. : Тека, 2006.

Спасылкі У Львівській опері сьогодні вшанують балерину Наталію Слободян Зірка Українського балету Наталія Слободян

Катэгорыя:Балетмайстры Украіны Катэгорыя:Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках