Таццяна Хюфнер (, нар. , , ГДР) — нямецкая саначніца. Алімпійская чэмпіёнка і прызёр Алімпійскіх гульняў, васьміразовая чэмпіёнка свету, двухразовая чэмпіёнка Еўропы.
Алімпійская чэмпіёнка гульняў 2010 года ў Ванкуверы, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2006 года ў Турыне, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы, трохразовая чэмпіёнка свету, двойчы сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Еўропы. Пачала займацца саначным спортам у 1992 годзе, у складзе дарослай зборнай Германіі з 2003 года. На працягу трох сезонаў 2007-08, 2008-09, 2009-10 гадоў нязменны пераможца выніковых залікаў этапаў кубка свету ў заездах адзіночак сярод жанчын. У лютым 2008 года стала першай жанчынай, якой удалося выйграць пяць этапаў розыгрышу кубка свету запар.
Завяршыла кар’еру ў 2019 годзе.
На клубным узроўні выступала за нямецкі клуб WSC Erzgebirge Oberwiesenthal. Вучылася ў Гамбургскай акадэміі дыстанцыйнага навучання па спецыяльнасці псіхалогія.
Катэгорыя:Саначнікі Германіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Германіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па санным спорце Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года Катэгорыя:Саначнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Саначнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Саначнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Саначнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету