Кардынал-протапрэсвітар (, ці радзей ) — у Калегіі кардыналаў — глава сану кардыналаў-святароў (часам іх называюць кардыналы-прэсвітары), першы кардынал-святар у парадку чарговасці. Як і ў выпадку з кардыналам-протадыяканам, з’яўляецца старэйшым па часе ўзвядзення ў сан кардыналам-святаром, але ў мінулым існавала некалькі выключэнняў з гэтага правілаНапрыклад, кардынал Жазеф Феш, быў узведзены ў кардыналы ў 1803 годзе, стаў кардыналам-протапрэсвітарам у 1822 годзе , хоць у той час пяцёра кардыналаў-святароў, узведзеных у сан у 1801 годзе, былі яшчэ жывымі .. З XVII стагоддзя да канца XIX стагоддзя кардыналам-протапрэсвітарам звычайна з’яўляўся кардынал з тытулярнай царквой Сан-Ларэнца-ін-Лучына.
Кардынал-протапрэсвітар, мае пэўныя цырыманіяльныя функцыі, асабліва на канклаве, але, з улікам таго, што ўзрост кардынала-протапрэсвітара, як правіла, перавышае 80 гадоў, і ён не можа ўдзельнічаць у канклаве, гэтыя цырыманіяльныя абавязкі адышлі ў мінулае. З канца XVI стагоддзя да канца XIX стагоддзя, кардынал-протапрэсвітар, звычайна выбіраў для сябе тытулярную царкву Сан-Ларэнца-ін-ЛучынаКардыналы Святой Рымскай Царквы: Тытулярная царква Сан-Ларэнца-ін-Лучына . Апошнім кардыналам-протапрэсвітарам, які выбраў гэту тытулярную царкву, быў Мечыслаў Халька Ледухоўскі ў 1896 годзе..
Кардынал-протапрэсвітар мае гонар прамаўляць афіцыйную малітву для новага Папы на папскай інтранізацыі, пасля таго як кардынал-протадыякан надзявае на новага Папу палій і, перад тым як дэкан Калегіі кардыналаў надзявае на Папу пярсцёнак рыбака: так адбылося на інтранізацыі Папы Рымскага Бенедыкта XVI Retrieved 12 April 2013.. Гэтага не адбылося на інтранізацыі Папы Францыска з прычыны адсутнасці кардынала-протапрэсвітара.Papa Francesco indossa pallio e anello del pescatore, inizia Messa
На гэты момант (з 14 снежня 2016 года) пасаду кардынала-протапрэсвітара Калегіі кардыналаў займае тайландскі кардынал Міхаіл Мічаі Кітбунчу, які ўзышоў на гэту пасаду пасля смерці бразільскага кардынала Паўлу Эварысту Арнса. Кардынал Кітбунчу быў узведзены ў сан Папам Янам Паўлам II, на кансісторыі ад 2 лютага 1983 года.
Гл. таксама Кардынал-пратабіскуп; Кардынал-протадыякан.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Кардыналы Катэгорыя:Калегія кардыналаў *