Роберт Мацвеевіч Клімін (; нар. 18 верасня 1939, Рыбінск, Расія) — беларускі мастак, дызайнер і выкладчык. Дацэнт кафедры дызайну БДУ і БДАМ.
Біяграфія У 1945—1960 гадах жыў у Кішынёве ў Малдове. Скончыў Рэспубліканскае мастацкае вучылішча ў Кішынёве.
У 1968 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.
У 1968—1972 гадах працаваў мастаком-канструктарам у Экспірыментальна-канструктарскім бюро мэблі Рэспублікі Беларусь.
З 1969 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на факультэце дызайну і дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва. Адначасова з 2004 года дацэнт кафедры камунікатыўнага дызайну Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаКлимин Роберт Матвеевич // Кафедра коммуникативного дизайна БГУ .
Адзін з заснавальнікаў Саюза дызайнераў БССР (1976—2018).
З 1989 года член Міжнароднай асацыяцыі дызайнераў.
Жыве і працуе ў Мінску.
Спасылкі Климин Роберт Матвеевич // Кафедра коммуникативного дизайна БГУ Вучоныя Беларусі. Клімін, Роберт Мацвеевіч Вучоныя Беларусі. Климин Роберт Матвеевич Марина Кирченко Роберт Климин: «Дерево — это уже произведение природы, и мастерство заключается в том, чтобы это произведение не испортить» // Беларускі саюз дызайнераў
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Дызайнеры мэблі Катэгорыя:Дызайнеры інтэр’ераў Катэгорыя:Дызайнеры Беларусі