«Мая бабуля з Марса» () — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Аляксандра Міхалковіча, які выйшаў у 2018 годзе і быў зняты пры ўдзеле кампаній «Volia Films» і «Directory Films».

Сюжэт Бабуля Зіна жыла ва Украіне, Расіі, Беларусі, а пасля таго, як выйшла на пенсію, пераехала ў Крым. Яна поўная сіл, любіць камандаваць і заўсёды аб’ядноўвала вялікую сям’ю. Але пасля геапалітычных змен ва Украіне сваякам ездзіць да яе стала значна складаней. Спрабуючы ўпісацца ў рэчаіснасць, якая змянілася, бабуля адчувае сябе разгубленай і самотнай. На яе васьмідзесяцігоддзе збіраецца ўся сям’я — і дапамагае ёй прыняць няпростае рашэнне.

Гісторыя стварэння і пракат Праект карціны стаў адным з пераможцаў Дзесятага конкурснага адбору Дзяржкіно. Агульны бюджэт стужкі складае , Украіна ўклала . Здымкі пачаліся ў 2013 годзе, калі рэжысёр Аляксандр Міхалковіч пачынаў рабіць кароткаметражны фільм для паступлення ў магістратуру. Гэта павінен быў быць троххвілінны фільм пра ўзаемаадносіны бабулі і ўнукаў. Падчас здымак пачаўся Еўрамайдан, і бачачы тую пазіцыю, якую заняла бабуля-гераіня фільма, як яна яе адстойвала ў сваім камунальным дворыку ў Еўпаторыі, рэжысёру падалося важным працягваць фіксаваць адносіны паміж людзьмі на паўвостраве. Міхалковіч здымаў кожны год: у 2014, у 2016, у 2017, але гэты матэрыял амаль не ўвайшоў у канчатковы прадукт. Усяго было знята каля васьмі гадзін матэрыялу. Фільм адлюстроўвае назіранні рэжысёра пра сувязь Украіны з паўвостравам, якая год ад года разрываецца. Першы паказ адбыўся на кінафестывалі ў Чэхіі 27 кастрычніка 2018 года, шырокі пракат пачаўся ва Украіне з 5 верасня 2019 года. Фільм быў вылучаны для ўдзелу ў нацыянальным конкурсе ў межах МКФ «Лістапад 2019», але пад ціскам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь фільм быў зняты з паказа падчас кінафестываля. Дадзенае рашэнне выклікала пратэст шэрагу беларускіх кінематаграфістаў, а таксама чальцоў Журы кінапрэсы, якія заявілі аб недапушчальнасці падобнага акту цэнзуры.

Здымачная група рэжысёр — Аляксандр Міхалковіч сцэнарый — Аляксандр Міхалковіч прадзюсары — Воля Чайкоўская, Аляксандр Міхалковіч, Ігар Савічэнка аператары — Сяргей Канаплянік, Аляксандр Міхалковіч мантаж — Анна Насадук, Пётр Цымбал гукарэжысёр — Сяргей Аўдзей

Удзел у фестывалях і прызы Удзельнік 2018, узнагароджаны ў намінацыі «Docu Talent Prize». Удзельнік нацыянальнага конкурса 26-га Мінскага міжнароднага кінафестываля «Лістапад». Удзельнік 2019 (Мюнхен, Германія). Фільм адкрываў фестываль Eastern Neighbors Film Festival 2019 (Утрэхт, Нідэрланды). Удзельнік фестываля Beldocs 2019 (Белград, Сербія). Удзельнік фестываля ArtDocFest 2019 (Санкт-Пецярбург, Расія). Удзельнік 2019. Удзельнік форума Forum Cinema, Meetings, Screenings, Białystok 2019.

Водгукі крытыкаў Кінакрытык Яраслаў Підгора-Гвяздоўскі адзначыў, што фільм Міхалковіча «далёкі ад шумных маніфестацый і псіхалагічных маніпуляцый, вылучаў чалавека і яго бяду, але не ставіў дыягназ, не рабіў высноваў, не выказваў абвінавачванняў. Ён толькі зафіксаваў эмоцыю, пачуццё, стан — у лепшых традыцыях дакументалістыкі».

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі