Нісі́мкавічы — група археалагічных (гарадзішча, селішчы, могільнікі) помнікаў каля аграгарадка Нісімкавічы ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі.

Гарадзішча Гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур. На ім выяўлены рэшткі пабудовы, кераміка, упрыгожанні, прылады працы.

Селішчы Селішчы калочынскай культуры і раннефеадальнага часу. Знойдзены рэшкі паўзямлянак, часткі ляпнога посуду, жалезныя прылады працы, сярэбраныя і бронзавыя ўпрыгожанні.

Могільнікі Курганныя могільнікі радзімічаў (X—XII стагоддзі) з пахавальным абрадам трупаспаленне. На бескурганным могільніку (X—XIII стагоддзі) — пахавальныя абрады трупаспаленне і трупапалажэнне.

Літаратура

Археологические памятники Гомельщины: [по материалам раскопок близ д. Нисимковичи] / В. В. Богомольников, О. А. Макушников. — Минск: Полымя, 1988. — 16, с.: ил.; 20 см.

Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Чачэрскага раёна Катэгорыя:Нісімкавічы