Кацярына Васільеўна Білакур (; , Багданіўка, Палтаўская губерня, Расійская імперыя — , Багданіўка, Ягатынскі раён, Кіеўская вобласць, УССР) — украінская мастачка жанру наіўнага мастацтва, майстар народнага дэкаратыўнага жывапісу. Народны мастак Украінскай ССР (1956).

Біяграфія Нарадзілася 24 лістапада (7 снежня) 1900 года ў в. Багданіўка Палтаўскай губерні Расійскай імперыі. Бацька, Васіль Іосіфавіч Білакур, быў даволі заможным чалавекам, меў 2,5 дзесяціны ворнай зямлі, трымаў жывёлу. Мела братоў Рыгора і Паўла. У 6—7 гадоў Кацярына Білакур навучылася чытаць, аднак на сямейным савеце вырашылі не аддаваць дачку ў школу, каб зэканоміць на вопратцы і абутку.

Маляваць пачала з ранніх гадоў, аднак бацькі не ўхвалялі гэты занятак і забаранялі ім займацца, бо ён адцягваў ад працы па гаспадарцы і мог пашкодзіць замужжу. Кацярына працягвала маляваць цішком ад родных, выкарыстоўваючы палатно і вугаль. Малявала дэкарацыі для драмгуртка, створанага суседам і сваяком Білакураў — Мікітай Танканогам. Пазней Білакур таксама іграла на сцэне гэтага тэатра.

У 1922—1923 гадах даведалася пра Міргародскі тэхнікум мастацкай керамікі. Адправілася ў Міргарад, маючы пры сабе два малюнкі: «копія з нейкай карцінкі» і малюнак дзедаўскай хаты з натуры, выкананыя ўжо не на палатне, а на спецыяльна для гэтага прыдбанай паперы. У тэхнікум Білакур не прынялі з-за адсутнасці дакумента аб заканчэнні сямігодкі. Уражаная адмовай, яна вярнулася дадому пешшу.

Маляваць не пакідала і пасля пачала наведваць драматычны гурток, арганізаваны сужэнцамі настаўнікамі Калітамі. Бацькі пагадзіліся на ўдзел дачкі ў спектаклях, але пры ўмове, што драмгурток не будзе перашкаджаць рабоце па гаспадарцы.

У гуртку ставілі «Наталку Палтаўку» І. Катлярэўскага, «Сватаўства на Ганчароўцы» Р. Квіткі-Аснаўяненкі, «Наймічку» і «Безталанна» І. Карпенкі-Карага, «Маці-наймічку» І. Тагабочнага (інсцэнізацыю «Наймічкі» Т. Шаўчэнкі) і г.д. У свае 24-26 гадоў Білакур пераважна гуляла «маладзіц».

У 1928 годзе, даведаўшыся аб наборы студэнтаў у Кіеўскі тэатральны тэхнікум, вырашыла паспрабаваць свае сілы. Але сітуацыя паўтарылася: ёй зноў адмовілі з той жа прычыны.

Восенню 1934 года спрабавала ўтапіцца ў рацэ Чумгак, у выніку чаго затудзіла ногі. Пасля спробы самагубства бацька з праклёнамі пагадзіўся на занятак дачкі маляваннем.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны сям’я Білакур стала калгаснікамі. У 1948 годзе памёр бацька мастачкі. Кацярына некаторы час жыла з хворай маці, а пазней да яе пераехаў яе брат Рыгор з жонкай і пяццю дзецьмі. У сям’і пачаліся шматлікія зваркі.

Вясной 1961 года да боляў у нагах дадаліся моцныя болі ў страўніку. Хатнія сродкі не дапамагалі, а ў аптэцы Багданіўкі не было неабходных лекаў.

У пачатку чэрвеня 1961 года памерла маці мастчкі. Праз некалькі дзён Кацярыну Білакур даставілі ў Ягоцінскую раённую бальніцу, дзе 10 чэрвеня ёй зрабілі аперацыю, якая не дапамагла. У гэты ж дзень мастачка памерла. Пахавана ў в. Багданіўка, аўтар надмагільнага помніка — скульптар Іван Ганчар.

Творчасць Увесну 1940 года Білакур пачула па радыё песню «Чи я в лузі не калина була» ў выкананні Аксаны Петрусенка і звярнулася да спявачкі з лістом, дадаўшы да яго малюнак каліны на шматочку палатна. Малюнак уразіў Петрусенка. Параіўшыся з сябрамі Васілём Касіянам і Паўлам Тычынай, яна звярнулася ў Цэнтр народнай творчасці, пасля чаго ў абласны цэнтр паступіла распараджэнне знайсці Кацярыну Білакур і пацікавіцца яе працамі.

Багданаўку наведаў Уладзімір Хіцько, які ўзначальваў тады мастацка-метадычны савет абласнога Дома народнай творчасці. Некалькі карцін ён паказаў у Палтаве мастаку Мацвею Данцову. У 1940 годзе ў Палтаўскім доме народнай творчасці была адкрыта персанальная выстава мастачкі-самавучкі з Багданаўкі, якая ў той час складалася з 11 карцін. Выстава мела вялікі поспех. Мастачку прэміравалі паездкай да Масквы. У суправаджэнні Уладзіміра Хіцько яна наведала Траццякоўскую галерэю, Пушкінскі музей.

У 1944 годзе Багданаўку наведаў дырэктар Дзяржаўнага музея ўкраінскага народнага дэкаратыўнага мастацтва Васіль Нагай. Ён прапанаваў Білакур зладзіць выставу і набыць яе карціны. Дзякуючы яму Музей украінскага народнага дэкаратыўнага мастацтва мае найлепшую калекцыю твораў Білакур.

У 1949 годзе стала членам Саюза мастакоў Украіны.

Работы Кацярыны Білакур рэгулярна экспанаваліся на выставах у Палтаве, Кіеве, Маскве і іншых гарадах.

Тры карціны Білакур — «Цар-Колас», «Бярозка» і «Калгаснае поле» былі ўведзены ў склад экспазіцыі савецкага мастацтва на Міжнароднай выставе ў Парыжы (1954). Білакур параўноўвалі з іншай прадстаўніцай «наіўнага мастацтва» — Серафінай Луі.

У мастачцы з’явіліся шматлікія сябры, перш за ўсё мастакі і мастацтвазнаўцы, сярод якіх яна знайшла разуменне і павагу. Акрамя сустрэч, яна вяла з імі працяглую перапіску з Багданаўкі. Сярод яе адрасатаў — паэт Павел Тычына і яго жонка Лідзія Пятроўна Папарук, мастацтвазнаўца Стэфан Таранушэнка, дырэктар Музея ўкраінскага народнага дэкаратыўнага мастацтва Васіль Нагай, мастакі і мастачкі Алена Кульчыцкая, Мацвей Данцоў, Эма Гуровіч. У Багданаўцы ў Белакур з’яаілія вучаніцы: Вольга Бінчук, Тамара Ганжа, Ганна Самарская.

У асноўным Кацярына Білакур малявала кветкі. Нярэдка ў адной карціне спалучала вясновыя і восеньскія — такая карціна малявалася з вясны да восені. 6 вяргінь на карціне «Калгаснае поле» малявала тры тыдні. Акрамя кветак Кацярына Белакур малявала краявіды і партрэты. Некалькі разоў звярталася да сюжэту бусла, які прыносіць дзіця, але адмовілася ад гэтай ідэі са здзіўлення і неразумення навакольных.

Акварэллю і алоўкам працавала мала, мастачку больш прыцягвалі алейныя фарбы. Сама рабіла пэндзлі — выбірала з кацінага хваста валасінкі аднолькавай даўжыні. Для кожнай фарбы — свой пэндзаль. Самастойна авалодала тэхнікай грунтоўкі палатна.

Спіс карцін Жінка в зеленому корсеті (1920-я гады) У Богданівці, за греблею (сярэдзіна 1920-х гадоў) Квіти (канец 1920-х гадоў) Натюрморт (канец 1920-х гадоў) Портрет Олі Білокур (1928) Портрет Надії Кононєнко (1929) Пейзаж з вітряком (пачатак 1930-х гадоў) Дорога в'ється в даль (пачатак 1930-х гадоў) Портрет колгоспниці Тетяни Бахмач (1932—1933-я гады) Берізка (1934), страчана Квіти за тином (1935) Портрет племінниць художниці (1937—1939-я гады) Квіти у тумані (1940) Сон (1940) Жоржини (Квіти і калина) (1940) Дерева в лісі (1940-я гады) Селянське подвір’я (1940-я гады) На околиці (1940-я гады) Портрет Софії Журби (1940-я гады) Портрет Надії Білокур (1941) Польові квіти (1941) Квіти (1942) Квіти увечері (1942) Квіти на блакитному тлі (1942—1943-я гады) Буйна (1944—1947-я гады) Декоративне панно (1945) Привіт урожаю (1946) Півонії (1946) ХХХ-ліття СРСР (1947) Квіти та горіхи (1948) Півонії (1948) Колгоспне поле (1948—1949-я гады) Букет квітів (канец 1940-х — початок 1950-х гадоў) Горобчики (канец 1940-х гадоў) Тихесенький вечір на землю спадає (канец 1940-х гадоў) Колгоспниця (1949) Цар Колос (1949) Ескіз «Жінка з палицею» (1950-я гады) Цар Колос (варіант) (1950-я гады) Рожі (Мальви) (1950) Квіти, яблука і помідори (1950) Автопортрет (1950) За рідною Богданівкою (1950) Ваза з квітів (1950-я гады) Щастя (Чорногузи дитину принесли) (1950) Ескіз до картини «Щастя» (1950) Щасливе дитинство (1950-я гады) Квітоньки та берізоньки вечором (1950) Сердитий хлопець (1950) Снідання (1950) Пшениця, квіти, виноград (1950—1952-я гады) Кавун, морква, квіти (1951) Щастя (не скінчений варіант) (1951) Портрет дівчини (пачатак 1950-х гадоў) Ескіз «Калина. Мак» (пачатак 1950-х гадоў) Квіти (1952—1953-я гады) Квіти і виноград (1953—1958-я гады) Квіти на синьому фоні (1954) Будьте здорові, з урожаєм (1954) Мальви та троянди (1954—1958-я гады) Богданівські яблука (сярэдзіна 1950-х гадоў) У старому селі. Зима (1950-я гады) Гарбузи цвітіть (1950-я гады) Ескіз «Будинок» (1950-я гады) Гілка полині (сярэдзіна 1950-х гадоў) На кручі (1950-я гады) Хата діда Савки (1950-я гады) Сосна (1950-я гады) Дерево Середина (1950-я гады) Дерева за парканом (1950-я гады) Гультяї (гумористична сценка) (1950-я гады) Автопортрет (1955) Хата в Богданівці (1955) Гай (1955) Автопортрет (1957) Георгіни (1957) Півонії (1958) Цветы и калина (1958) Натюрморт із колосками і глечиком (1958—1959) Натюрморт «Квіти та овочі» (1959) Букет квітів (1959) Натюрморт (1960)

Галерэя

Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» (1951); Заслужаны дзеяч мастацтваў Украінскай ССР (1951); Народны мастак Украінскай ССР (1956).

Ушанаванне памяці

У 1977 годзе ў доме Білакураў у Багданіўцы быў створаны музей-сядзіба Кацярыны Білакур. У Кіеве, Бучы, Ірпені, Краматорску, Чарнігаве ёсць вуліцы Кацярыны Белакур, у Броварах і Чарнігаве ёсць завулкі Кацярыны Білакур. Помнік у горадзе Ягатын (скульптар Уладзімір Ганзенка, 1981). У чэрвені 1989 года пастановай Савета Міністраў УССР заснавана прэмія імя Кацярыны Білакур за выдатныя творы традыцыйнага народнага мастацтва з мэтай стымулявання развіцця ўкраінскага народнага мастацтва. У гонар Кацярыны Білакур у 2000 годзе адчаканена памятная манета і выдадзена марка Украіны. З 2012 года штогод 9 чэрвеня, ці ў бліжэйшыя выходныя дні, у сяле Багданіўка праводзіцца міжрэгіянальны фестываль народнай творчасці «Кацярыніна песня», прысвечаны памяці мастачкі.

Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Асобы на манетах