Апосумы (Didelphidae) — сямейства сумчатых млекакормячых, адзінае сучаснае сямейства ў атрадзе апосумаў (Didelphimorphia), налічвае 17 родаўDidelphidae в книге Wilson D. E. & Reeder D. M. (editors). 2005. Mammal Species of the World. A Taxonomic and Geographic Reference (3rd ed.). — Baltimore: Johns Hopkins University Press, 2 vols. (2142 pp.) ISBN 978-0-8018-8221-0 .

Апісанне Даўжыня цела 7—50 см. Хвост (4—55 см) звычайна хапальны, голы на канцы. Морда выцягнутая і завостраная. Канечнасці пакарочаныя, пяціпальцыя; заднія крыху даўжэйшыя за пярэднія. Вялікі палец на задніх лапах вялікіх памераў, проціпастаўлены іншым. Есць сумка. Саскоў ад 5 да 27.

Пашырэнне Пашыраны ў Амерыцы і на Малых Антыльскіх астрвах.

Самая старажытная група сумчатых. У Паўночнай Амерыцы вядомы з ніжняга мелу, у Еўропе — з эацэну да міяцэну.

Жывуць на зямлі і дрэвах у лясах, стэпах, пустынях, гарах да 4000 м, зрэдку паўводныя — вадзяны апосум. Паўночны апосум акліматызаваны ў Каліфорніі.

Асаблівасці біялогіі Усёедныя.

За год 1—З прыплоды па 4—11 (зрэдку да 25) дзіцянят.

Промысел, выкарыстанне Аб’екты промыслу. Звычайныя апосумы — лабараторныя жывёлы.

Літаратура

Катэгорыя:Апосумы Катэгорыя:Сямействы млекакормячых