Вольга Бязсмертная (, ; , Багуслаў, Кіеўская вобласць, УССР) — украінская оперная спявачка, сапрана, салістка Венскай дзяржаўнай оперы са студзеня 2012 года.
Бязсмертная стала першай украінскай спявачкай, якая была ўдастоена гонару адкрываць ў 2015 годдзе Венскі баль у Венскай дзяржаўнай оперыОльга Безсмертна, оперна співачка storinka.at 05.11.2015.
Біяграфія Нарадзілася 6 жніўня 1983 года ў Багуславе (УССР)Ольга Бессмертная.
Спяваць Вольга пачала ў пяцігадовым узросце, калі па рэкамендацыі суседзяў бацькі адвялі яе ў дзіцячы хор, у якім яна праспявала да заканчэння сярэдняй школы, хоць і пяць разоў пакідала хор. Пасля заканчэння школы Вольга паўгода пачала займацца з Яўгеніяй Мірашнічэнка, рыхтуючыся да паступлення ў Нацыянальную музычную акадэмію Украіны.
У 2000 годзе Вольга паступіла ў Нацыянальную музычную акадэмію Украіны, на вакальны факультэт, у клас прафесара Яўгеніі Мірашнічэнка. Пасля заканчэння магістратуры Вольга Бязсмертная паступіла ў аспірантуру. У 2009 годзе Яўгенія Мірашнічэнка памерла і Вольга ўзяла пяць з васьмі яе студэнтаў і два з паловай гады выкладала ў музычнай акадэміі. У прыняцці да Кіеўскай оперы ёй адмовілі.
У кастрычніку 2011 года Вольга Бязсмертная атрымала першую прэмію Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў «Новыя галасы» ў Гютэрсла (Германія), а старшыня журы дырэктар Венскай дзяржаўнай оперы Дамінік Мэер прапанаваў ёй працу ў тэатры. У сакавіку 2012 года на сцэне Венскай оперы яна праспявала сваю прэм’еру ў сучаснай пастаноўцы оперы Паўля Хіндэміта «Кардыляк»Ольга Безсмертна: «Хочу заспівати у Відні українські романси» dw.com 26.09.2012. Дэбют маладой Украінкі ў дзяржаўнай оперы Вены быў досыць спецыфічным, у яе было толькі два тыдні, каб вывучыць на нямецкай мове партыю прыдворнай дамы у оперы Паўля Гіндэміта «Кардыляк». Наступным выпрабаваннем была роля графіні Альмавівы у оперы «Жаніцьба Фігаро» Моцарта, тады для вывучэння партытуры на італьянскай мове быў толькі тыдзень часуОльга Безсмертна: графиня Фігарос на Оперному балі diepresse.com 11.02.2015 .
У 2015 годзе Вольга Бязсмертная стала першай украінскай спявачкай, якая адкрывала Венскі баль у Венскай дзяржаўнай оперы з пачатку яго заснавання ў 1958 годзе.
У цяперашні час з’яўляецца асноўным сапрана Венскай оперы.
Спасылкі Венская дзяржаўная опера. Вольга Бязсмертная wiener-staatsoper.at У эфіры тэлеканала эспрэса салістка Венскай оперы Вольга Бязсмертная espreso.tv