Данілаўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Яраслаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У межах раёна ўтвораны аднайменны муніцыпальны раён.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Данілаў.

Геаграфія Плошча — 2212 км² (6-е месца сярод раёнаў). Раён мяжуе на поўначы з Першамайскім, на ўсходзе — з Любімскім, на поўдні — з Някрасаўскім і Яраслаўскім, на захадзе — з Тутаеўскім, на паўночным захадзе — з Пашахонскім раёнамі Яраслаўскай вобласці, а таксама мяжуе з Кастрамской вобласцю на паўднёвым усходзе.

Асноўныя рэкі — Соць, Касць, Ухра.

Катэгорыя:Раёны Яраслаўскай вобласці