Муар ( — хвалепадобны, з разводамі) — шчыльная шаўковая або паўшаўковая (таксама ваўняная, баваўняная) гладкаафарбаваная тканіна з разводамі, якія пераліваюцца на святле рознымі адценнямі. Муар ішоў на пашыў жаночых вячэрніх сукенак, аздобных стужак, якія ўпрыгожвалі сукенкі, святочных галаўных убораў, выраб , аздабленне мужчынскіх касцюмаў і на падшэўку

Гісторыя

Тэхніка вытворчасці муару была вядома ў старажытнасці ў Персіі (XI—XII стагоддзі), у Еўропе муар выраблялі ў Італіі ў другой палове XVII стагоддзя, у Францыі — у XVIII стагоддзі.

Вытворчасць

Традыцыйны муар вырабляецца метадам каляндравання — апрацоўкі тканіны нагрэтымі меднымі цыліндрамі. Часам працэс атрымання гэтага эфекту называецца , пад час яго тканіна складвалася спецыяльным спосабам і раскатвалася гарачымі металічнымі або скуранымі качалкамі з нанесеным на іх паверхню гравіраваным малюнкам. У выніку такога раскатвання атрымліваліся нерэгулярныя палосы, разводы. Муар з буйнымі разводамі называўся муар-антык, муар з шоўку вышэйшай якасці насіў назву громуар. Муар-антык карыстаўся вялікай папулярнасцю ў XIX стагоддзі і досыць дорага каштаваў.

Выкарыстанне У XX стагоддзі муар увайшоў у моду з пачатку 1950-х гадоў. Як і ўсе віды ціснення узораў, малюнак муара знікае пры намаканні, таму муар не падвяргаюць мокрай чыстцы.

Як матэрыял для вячэрніх сукенак, муар канкураваў з мноствам іншых дарагіх тканін, але як матэрыял для вырабу ён быў незаменны. Ордэнскія стужкі, на якіх насіліся знакі ордэна вышэйшых ступеняў, у Расійскай імперыі і сучасных ёй краінах вырабляліся выключна з муару (а ў заходніх краінах нярэдка вырабляюцца да гэтага часу).

Галерэя

Літаратура

Беловинский Л. В. Муар // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 397. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.

Катэгорыя:Шаўковыя тканіны