Леў Барысавіч Шнеперман (, Хмяльніцкі, Украіна — ) — беларускі матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1963), прафесар (1991).

Біяграфія Скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнкі (спецыяльнасць «Матэматыка», 1953), Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна (аспірантура, 1962).

Працаваў у СШ рабочага пасёлка Рыбніца (Малдова, 1953—1957), Бійскім педагагічным інстытуце (1957—1959), Барнаульскім педагагічным інстытуце (1962—1963), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (1965—2005, матэматычны факультэт, кафедра алгебры і геаметрыі, у 1968—1979 і 1989—1994 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: паўгрупы неперарыўных пераўтварэнняў; тапалагічныя і лінейныя паўгрупы.

Бібліяграфія Полугруппы непрерывных преобразований : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук / Шнеперман Л. Б. — Ленинград, 1962.

Літаратура

Шнеперман Лев Борисович // Кто есть кто в Республике Беларусь. — Минск, 2004. — С. 314.

Катэгорыя:Выкладчыкі Алтайскай дзяржаўнай акадэміі адукацыі Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі