Мікалай Андрэевіч Каралькоў (, в. Калацілы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі музыкант, філосаф, спецыяліст у галіне эстэтыкі. Кандыдат філасофскіх навук, прафесар.

Біяграфія Нарадзіўся 5 сакавіка 1941 года ў в. Калацілы Магілёўскай вобласці.

Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1968), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1975), Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1995).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1981, з 1996 — дэкан факультэта музычнага мастацтва).

Абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога савета дэпутатаў 24-га склікання.

Навуковыя інтарэсы: эстэтыка музыкі; мастацкая творчасць.

Памёр 19 мая 2008 года.

Бібліяграфія Музыка как средство эстетического воспитания : автореферат диссертации … кандидата философских наук : 09.00.04 / Корольков Николай Андреевич. — Киев, 1978.

Літаратура Корольков Николай Андреевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2004. — Минск, 2004. — С. 146. Корольков Николай Андреевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. — Минск, 2006. — Вып. 3. — С. 189.

Катэгорыя:Дэканы БДУКМ Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га склікання Катэгорыя:Музыканты Беларусі