Вера Паўлаўна Пракапцова (у дзявоцтве Масленікава; , Мінск — ) — беларускі тэарэтык мастацтва, музыказнавец. Доктар мастацтвазнаўства (2001), прафесар (1997).

Біяграфія Нарадзілася года ў Мінску. Дачка беларускага мастака Паўла Масленікава.

Скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (спецыяльнасць «Фартэпіяна», 1970), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (аспірантура, 1975), Беларускі ўніверсітэт культуры (дактарантура, 2000).

Працавала ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1970—1972, канцэртмайстар), Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1975—1978, малодшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1979, загадчык кафедры тэорыі музыкі і фартэпіяна, загадчык кафедры фартэпіяна, дацэнт кафедры эстраднай музыкі, прафесар кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры, у 1994—2001 — загадчык кафедры).

Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1999 года.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя і тэорыя мастацтва, мастацкай адукацыі; кампаратыўнае мастацтва і інш.

Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (2016) і інш.

Сям’я Была ў шлюбе з Уладзімірам Іванавічам Пракапцовым, беларускім мастаком, генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі БеларусьПайшла з жыцця доктар мастацтвазнаўства, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Вера Паўлаўна Пракапцова .

Бібліяграфія Мастацкая адукацыя ў Беларусі : сацыякультурны аспект : дысертацыя … доктара мастацтвазнўства : 17.00.09 : абаронена 21.12.2000 : зацверджана 05.07.2001 / Пракапцова Вера Паўлаўна. ― Мінск, 2000. Роль музыкального образования в становлении музыкальной культуры Белоруссии : автореферат диссертации … кандидата искусствоведения : 17.00.02 / Масленикова Вера Павловна. ― Киев, 1978.

Літаратура

Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы СССР Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі