«Асвета Берасцейшчыны імя Тараса Шаўчэнкі» () — грамадская асветніцкая арганізацыя ўкраінцаў Берасцейшчыны. Створана 27 жніўня 1995 года.
Першы старшыня — юрыст Алег Пархач. Сярод найбольш актыўных сяброў арганізацыі — Арсень Цяцярук, Міхаіл Петруковіч, Вера Мурашкевіч (старшыня кобрынскай «Асветы»), Валянціна Кашалюк, Ілья Карпук, Уладзімір Замкавец (дацэнт Брэсцкага ўніверсітэта), Дзмітрый Лівай (ветэран польскай «Асветы»).
У 1999 годзе знята з уліку Упраўленнем юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.
З таго часу як мінімум двойчы адбываліся ўстаноўчыя сходы новарэфармаванай «Асветы», але дзяржаўныя ўлады яе больш не рэгіструюць.
Мэты і задачы Згодна са Статутам ставіцца задача «захавання натуральнай самабытнасці ўкраінскага этнасу Берасцейшчыны… фарміраванне і развіццё нацыянальнай свядомасці ўкраінамоўнага насельніцтва Берасцейшчыны на аснове ведаў пра іх этнагенез і мову».
Гл. таксама Украінцы ў Беларусі
Спасылкі Алег Пархач «Асвета» адрадзілася! 1995 год. [спасылка недаступная з ліпеня 2019 г. ] 2-я канферэнцыя таварыства «Асвета Берасцейшчыны», 1997 г. [спасылка недаступная з ліпеня 2019 г. ] «Асвета Берасцейшчыны» па-за законам ? 1999 год. [спасылка недаступная з ліпеня 2019 г. ]
Катэгорыя:Арганізацыі ўкраінцаў Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1995 годзе