Чорныя львы () — арганізацыя антыфашысцкага руху супраціву, створаная пасля Другой італа-эфіопскай вайны для барацьбы супраць Італіі і акупацыі Эфіопскай імперыі.

Гісторыя Рух быў заснаваны ў Заходняй Эфіопіі ў 1936 годзе. У склад «Чорных львоў» у асноўным уваходзілі студэнты Ваеннай акадэміі ХалетыГ. В. Цыпкин, В. С. Ягья. История Эфиопии в новое и новейшее время. М., «Наука», 1989. стр.183 (была заснавана ў 1935 годзе) і эфіопы, якія атрымалі адукацыю за мяжойBahru Zewde, Pioneers of Change in Ethiopia (Oxford: James Currey, 2002), p. 203. Лідарам групоўкі быў Алемеворк Беен, ветэрынар, які вучыўся ў Вялікабрытаніі. Арганізацыя мела канстытуцыю. Яна складалася з дзесяці пунктаў. У ёй зацвярджалася перавага палітычнай сферы над ваеннай, забаранялася жорсткае абыходжанне з сялянамі і ваеннапалоннымі, а таксама выхад членаў арганізацыі з групоўкі. Канстытуцыя заклікала аддаць перавагу смерці, калі стаіць пагроза захопу ў палон ворагамBahru Zewde, A History, p. 175.

«Чорныя львы» дамінавалі ў раннім руху супраціву ў Эфіопіі і змаглі пераканаць Імру Хайле Селасіе, які быў прызначаны імператарам Хайле Селасіе I прынцам-рэгентам падчас акупацыі, далучыцца да іх ва ўзброенай барацьбе. Імру трэба было рэарганізаваць эфіопскія ўзброеныя атрады і працягваць супраціў італьянцам. Для гэтага ён адступіў на поўдзень краіны, але 19 снежня 1936 года трапіў у палонAnthony Mockler, Haile Selassie’s War (New York: Olive Branch, 2003), pp. 168.

Пасля паланення Імру «Чорныя львы» фактычна спынілі сваё існаванне. Большасць членаў арганізацыі былі забіты італьянцамі падчас рэпрэсій пасля няўдалага замаху на Радольфа Грацыяні 19 лютага 1937 годаBahru Zewde, Pioneers, p. 204. Сярод нешматлікіх выжылых былі Алемеворк Беен і Ілма Дэрэса.

Бібліяграфія

Зноскі

Катэгорыя:Нацыянальна-вызваленчыя рухі Катэгорыя:Антыфашысцкія рухі і арганізацыі Катэгорыя:Гісторыя Эфіопіі Катэгорыя:Арганізацыі Эфіопіі