Маца́ ( маца́, мн. л. мацо́т) — нацыянальная яўрэйская страва ў выглядзе прэснага сухога праснаку выпечанага цеста, якое складаецца толькі з мукі і вады.Культура питания: Энцикл. справ. — 2-е изд. Беларус. Энцыкл.; Под ред. И. А. Чаховского; Редкол.: Е. В. Малашевич и др. — Мн.: БелЭн, 1993. — 541 с.: ил.

Гатуецца, паводле яўрэйскага абраду, да Песаха,, С.42 калі ўжыванне дражджавога хлеба забаронена. Выпякаецца на адмысловай жароўні па тыпе вафель, без алею паміж дзвюх распаленых металічных паверхняў.Боровская Э. Еврейская кухня / Боровская Э. — М.: Эксмо, 2012. — 320 с.: ил. ISBN 978-5-699-56247-3

Мацу падаюць замест хлеба, а таксама перамолваюць у дробную муку, з якой потым пякуць тарты і печыва. Перамалотая маца можа быць дробнага і грубага памолу. У адрозненне ад лаваша маца ў гатовым выглядзе ўяўляе сабой шчыльную ломкую пласціну белага, мучнога колеру.

Прыгатаванне Для прадухілення закісання цеста пры выпечцы мацы выкарыстоўваюцца асаблівыя меры засцярогі. Напрыклад, паколькі заквасцы звычайна спрыяе падвышаная тэмпература вады, то ваду для мацы нарыхтоўваюць загадзя. Яшчэ адным сродкам барацьбы з закваскай з’яўляецца праколванне цеста, якое дазваляе выдаліць змешчаныя ў ім бурбалкі паветра. Увесь працэс выраба мацы да моманту выпечкі не павінен перавышаць 18 хвілін, інакш у цесце пачнецца працэс закісання, і маца зробіцца «».

Стравы з мацы

Маца таксама служыць зыходным прадуктам для прыгатавання іншых страў.

З дробленай мацы робяць велізарныя клёцкі «», звараныя ў булёне, яны становяцца вельмі пышнымі.

З кавалкаў наламанай мацы, размочанай у вадзе або малацэ, смажаць (як амлет) часам з цыбуляй і яйкам — «».

З дробак той жа мацы пякуць аладкі «мацэлаткес» і «хрэмзлах».

Літаратура Боровская Э. Еврейская кухня / Боровская Э. — М.: Эксмо, 2012. — 320 с.: ил. ISBN 978-5-699-56247-3

Катэгорыя:Яўрэйская кухня Катэгорыя:Хлеб Катэгорыя:Песах