«Прыніжаныя і зняважаныя» — раман Фёдара Дастаеўскага, упершыню апублікаваны ў 1861 годзе ў часопісе «Время» з падзагалоўкам: «З запісак няздзейсненага літаратара» і прысвячэннем М. М. Дастаеўскаму. У 2010 у Пецярбургу друкаваўся асобным выданнем. Пры жыцці пісьменніка перавыдаваўся ў 1865 і 1879 гг. Гэта першы са шматлікіх раманаў Дастаеўскага, у якім цэнтральную ідэю занімаюць чалавечыя пакуты і ўпершыню распрацоўваецца вобраз «эгаізму пакутаў». Экранізаваны ў 1991.
«Прыніжаныя і зняважаныя» з’яўляецца першым вялікім раманам Дастаеўскага пасля катаргі. У ім адлюстраваліся ідэйна-мастацкая эвалюцыя пісьменніка, у якога ў Сібіры паспела перакананне ў трагічнай адарванасці перадавой рускай інтэлегенцыі ад «глебы», нявер’е ў рэвалюцыйны шлях пераўтварэнне рускай рэчаіснасціВыбраныя творы : Пер.з рус. А. Каляды / Фёдар Дастаеўскі; Прадм. А. Рагулі. — Мн. : Беларускі кнігазбор, 2004. — 672с. — (Беларускі кнігазбор: замежная літаратура) ISBN 985-6730-38-4 °C. 663.
Сюжэт У аснове апавядання закладзеныя дзве сюжэтныя лініі: любоўны трохвугольнік Каця — Алёша — Наташа, і ўзаемадзеянне Івана Пятровіча з асірацелай дзяўчынкай Аленай (Нэлі), якой ён аказвае сваё заступніцтва. Дастаеўскі паказвае рэжысёра гэтага жудаснага і разам з тым звычайнага і бясконцага спектакля — чалавека з уладай і сувязяміВыбраныя творы : Пер.з рус. А. Каляды / Фёдар Дастаеўскі; Прадм. А. Рагулі. — Мн. : Беларускі кнігазбор, 2004. — 672с. — (Беларускі кнігазбор: замежная літаратура) ISBN 985-6730-38-4 °C. 9—10, увасабленнем якога з’яўляецца Пётр Валкоўскі. Яго жыццё пазначана смерцю тых, хто меў няшчасце з ім зблізіцца. Першай яго жонкай была купецкая дачка, другая — дачка прамыслоўцы Іераміі Сміта. Абедзве яны сталі нецікавымі пасля таго, як даверылі яму свае грошы. Сувязі і махінацыі дапамаглі Валкоўскаму выйсці сухім з вады. Вобраз Валкоўскага прачытваецца як алюзія на ўладатрымальнікаў у імперыі. Улада — гэта апошняя іхняя апора. Дзяржаўная служба цікавіць Валкоўскага толькі як даходнае месца.
Персанажы
Іван Пятровіч, пецярбуржскі літаратар, ад яго асобы вядзецца наратыў Мікалай Сяргеевіч Іхмянёў, памешчык Ганна Андрэеўна Іхмянёва (да шлюба Шумілава), жонка Іхмянёва Наташа Мікалаеўна, дачка Іхмянёва Маўра, пакаёўка Наташы Мікалаеўны Князь Пётр Аляксандравіч Валкоўскі Князь Аляксей Пятровіч Валкоўскі, сын Пятра Валкоўскага Іерамія Сміт Алена (Нэлі), унучка Сміта Філіп Філіпыч Маслабоеў, стары знаёмы Івана Пятровіча па ўніверсітэту Аляксандра Сямёнаўна, жонка Маслабоева Кацярына Фёдараўна, будучая жонка князя Аляксея Валкоўскага
Катэгорыя:Раманы Фёдара Дастаеўскага Катэгорыя:Раманы XIX стагоддзя Катэгорыя:Кнігі 1861 года