Эркен-Шахар — карта Карачаева-Чаркесіі — пасёлак сельскага тыпу ў Карачаева-Чаркесіі (да 1992 года — пасёлак гарадскога тыпу). Адміністрацыйны цэнтр Нагайскага раёна і Эркен-Шахарскага сельскага паселішча. Размешчаны ва ўсходняй частцы Нагайскага раёна, на левым беразе ракі Кубань, крыху вышэй упадзення ў яе ракі Малы Зелянчук. Знаходзіцца за 18—20 км на паўночны захад ад Чаркеска і за 31 км на поўдзень ад горада Нявіннамыск (адлегласць па дарозе). У пасёлку размешчана аднайменная чыгуначная станцыя, якая знаходзіцца на лініі Нявіннамыская — Джэгута.

Катэгорыя:Населеныя пункты Карачаева-Чаркесіі