Міхаіл Веніямінавіч Бяляеў (, Тамбоў, Расія — ) — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка), педагог. Адзін з тых, хто стаяў ля вытокаў адраджэння нацыянальнай школы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года.
Біяграфія У 1950 годзе скончыў Маскоўскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе вучыўся ў К. Зярновай, У. Фаворскага, В. Вільямса, У. Сакалова-Скаля. Творчую дзейнасць спалучаў з педагагічнай работай. У 1950—1962 гадах выкладаў у Львоўскім інстытуце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у 1962—1996 гадах — у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, адначасова з 1965 года — у Беларускім педагагічным універсітэце.
Творчасць У мастацкіх выстаўках пачаў удзельнічаць з 1952 года. Працаваў у галіне керамікі з рознымі матэрыяламі: шамотам, фаянсам, фарфорам, дрэвам. У аснове яго творчасці — легенды, казкі, алегарычныя сюжэты. Цэнтральнае месца ў мастацкім даследаванні майстра займае чалавек.
У суаўтарстве з Ф. Зільбертам мастак стварыў серыю керамічных пласцін «Ураджай», «Палявод», «Эстафета», «Гусі-лебедзі», «Па ваду» для гасцініцы «Турыст» у Мінску. Выкарыстоўваючы шамот і солі металаў, валодаючы арыгінальнымі прыёмамі работы, майстры дабіліся высокай вобразнай выразнасці. Займаўся таксама мастацка-керамічнай абліцоўкай вытворчага корпуса Беларускага тэлебачання (1985).
Літаратура Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 405. Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998. — С. 72. Белорусская нива. — 1993. — 6 августа. — С. 6. Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2010. — Т. 2. — С. 159. Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2011. — Т. 2. — С. 159. Літаратура і мастацтва. — 1972. — 4 жніўня (№ 31). — С. 14. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 352 Художники Советской Белоруссии. — Минск, 1976. — С. 41. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1984. — Т. 1. — С. 547.
Катэгорыя:Дэканы мастацкага факультэта БДАМ Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Украіны