Аляксандр Уладзіміравіч Глаз (, Шчучын, Гродзенская вобласць — ) — беларускі ўрач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (2001), прафесар (2007). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі экалогіі (2004).
Біяграфія Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (спецыяльнасць «Ветэрынарная медыцына», 1977).
Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце (з 1982, факультэт ветэрынарнай медыцыны, дацэнт, загадчык кафедры генетыкі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл, загадчык кафедры акушэрства і мікрабіялогіі, з 2000 — загадчык кафедры акушэрства і тэрапіі, адначасова ў 2001—2004 — прарэктар па навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: акушэрства, гінекалогія, біятэхналогія размнажэння жывёл.
Бібліяграфія Разработка и использование пролонгированных гормональных препаратов для стимуляции воспроизводительной функции у коров : диссертация … доктора ветеринарных наук : 16.00.07 : защищена 07.06.2001 : утверждена 26.12.2001 / Глаз Александр Владимирович. — Гродно, 2001. Гипофункция яичников у коров (этиология, патогенез, современные методы лечения) : монография / А. В. Глаз. — Гродно, 2006. Интенсивные технологии воспроизводства скота / А. В. Глаз. — Гродно, 2009. Стимуляция функции яичников у коров пролонгированными гормональными препаратами / А. В. Глаз. — Гродно, 2000.
Літаратура Глаз Аляксандр Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 372. (Інфармацыя «доктар сельскагаспадарчых навук» памылковая.) Глаз Александр Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 44. (Інфармацыя «доктар сельскагаспадарчых навук» памылковая.)
Катэгорыя:Выкладчыкі факультэта ветэрынарнай медыцыны ГДАУ