Адольф Мішэк (; ) — чэшскі кантрабасіст і кампазітар.

Біяграфія У 15-гадовым узросце паступіў у клас басэтлі Франца Зімандля ў Венскай кансерваторыі.

Па заканчэнні курса ў 1894 годзе паступіў у аркестр Венскай прыдворнай оперы.

З 1898 года граў таксама ў Венскім філарманічным аркестры.

У 1910—1914 гадах выкладаў у Новай венскай кансерваторыі.

У 1918 г. перабраўся ў Прагу, дзе ў 1920—1934 гг. быў першым басэтляй у аркестры Нацыянальнага тэатра, а затым да канца жыцця вёў педагагічную працу.

Мішэку належыць шэраг п'ес для басэтлі, у тым ліку тры санаты (найболей вядомая мі-мінорная Op. 6, 1911); кампазітарскі стыль Мішэка імкнецца да позняга рамантызму.

Крыніцы

Катэгорыя:Кампазітары Чэхіі