Цемнале́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Цёмны Лес.

Гісторыя Утвораны 20 чэрвеня 1966 года ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Цёмны Лес у складзе 14 населеных пунктаў (Вярба, Галалобаўка, Гантоўля, Еськаўка, Каратышкі, Копцеўскі, Ленінскі, Пакуцце, Паташня, Пічаўка, Старая Пічаўка, Таўкачы, Цёмны Лес, Шаблавы), якія былі вылучаны са складу Расненскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).. З 29 снежня 1989 года ў складзе Дрыбінскага раёна. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Міхееўскага сельсавета.

Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Вярба, Галалобаўка, Гантоўля, Еськаўка, Каратышкі, Пакуцце, Паташня, Пічаўка, Таўкачы, Цёмны Лес, Шаблавы і пасёлак Ленінскі.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 598 чалавек, з іх 93,6 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дрыбінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Горацкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1966 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе