Літаратурная прэмія імя Васіля Віткі — штогадовая прэмія, якая ўручаецца рэдкалегіяй часопіса «Вясёлка». Лаўрэатам можа стаць аўтар верша, казкі, нарысу ці малюнкаў, апублікаваных у часопісе на працягу года. Прэмія названа ў гонар першага рэдактара часопіса «Вясёлка» Васіля Віткі.

Лаўрэаты прэміі 1998: Сяргей Грахоўскі за вершы «Птушыная дзяржава», «Верасень», «Грыбасей», «Зайка». 1999: Паўлюк Прануза за вершы «Дзеці», «Будзе смачны піражок», «Зацікавіўся», «Аптэчка», «Сярожка стаміўся». 2000: Мікола Маляўка за вершы «Рукзачок», «Дударык», «Кілаграмчык». 2001: Артур Вольскі за вершы «Скарга сабачаняці», «Скарга ваўчаняці». 2002: Мікола Чарняўскі за вершы «Суседзі», «Смачны сок», «Артыстачкі», «Капялюшык страціў жолуд», «Лішнія пальцы». 2003: Казімір Камейша за вершы «Вёсачка на колах», «Мая рака», «Характар», «Коле заяц дровы». 2004: Уладзімір Паўлаў за вершы «Праца», «Сусед», «Чысцёха», «Не паслухаў». Анатоль Бутэвіч за казкі «Свавольства віруса Шкодзі», «Чароўная камп’ютэрная мышка». 2005: Уладзімір Мазго за вершы «Беларусь», «Браслаўскія азёры», «Свіцязь», «Малочны вечар», «Загадкі». Павел Місько за ўрывак з аповесці «Прыгоды Сінявочкі». Ніна Галіноўская за вершы «Чарадзейны сайт», «Вароны і тэлефоны», «Сучасны снегавік», «Абжора». 2009: Анатоль Зэкаў. 2010: Мікола Чарняўскі, Мікола Мятліцкі, Павел Саковіч, Анастасія Лебядзінская. 2011: Расціслаў Бэнзярук, Раіса Баравікова, Валянціна Чэпік. 2013: Анатоль Клышка, Алесь Карлюкевіч, мастак Віталь Дударэнка. 2014: Васіль Зуёнак, Алесь Бадак, Уладзімір Шулякоўскі. 2015: Андрэй Федарэнка за казку «Муха». Ганад Чарказян за апавяданне «Міро». Мастачка Аксана Аракчэева. 2016: Леанід Улашчанка — за казкі «Слімаковы ножкі» (№ 1) і «Страказа» (№ 8). Анастасія Радзікевіч — за літаратурна-гістарычны аповед «Скарбы Нясвіжскага замка». Кацярына Білан — за афармленне аповесці-казкі «Грошык і таямнічы кошык» і творчага праекта «Фінансы ад А да Я». 2017: Леанід Дранько-Майсюк — за казку «Незвычайная стронга» (№ 10). Маргарыта Прохар — за казку «Коткі ў сеціве» (№ 11). Уладзімір Палкоўнікаў — за афармленне твораў, змешчаных у часопісе на працягу года. 2018: Мар’ян Дукса і Генадзь Аўласенка — за лепшыя публікацыі ў 2018 годзе. 2019: Васіль Жуковіч — за творы (№ 9, № 4) і шматгадовае сяброўства з часопісам. Наталля Таўсталес — за афармленне вокладак і твораў часопіса ў 2019 годзе. 2020: Віктар Шніп — за казку «Пугачы». Рыгор Бабчанка — за вершы «Вераб’і», «Чорны кот», «Сава», «Кузя», «Дзяцел», «Каляровы матылёк» (№ 3). Анастасія Смародзіна — за мастацкае афармленне праекта года «Шахматная школка „Вясёлкі“». 2021: Уладзімір Бабкоў — за паэтычную «Павучыную вучэльню» (№ 9, 2021). Ірына Буторына — за займальныя ўрокі любові да роднай літаратуры, мовы і краіны ў рубрыцы «Школка „Вясёлкі“» (№ 1—12, 2021). 2022: Віктар Гардзей — за паэму «Як мядзведзі тату згубілі» (№ 2, 2022), Кацярына Бабок — за афармленне вокладак часопіса. 2023: Кацярына Хадасевіч-Лісавая і Тамара Бунта за нумары часопіса, падрыхтаваныя імі ў рамках праекта «Запрошаны галоўны рэдактар». Алег Чыркун за музыкальныя творы, якія цягам году друкаваліся на старонках часопіса «Вясёлка». 2024: Іван Карэнда — за праект «Азбука Перамогі». Рына Зянюк — за афармленне вокладак часопіса.

Спасылкі Прэмія часопіса «Вясёлка» імя Васіля Віткі // Дзіцячы і юнацкі аддзелы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага 110 гадоў з дня нараджэння Васіля Віткі (1911—1996) // Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка

Катэгорыя:Беларускія літаратурныя прэміі