Самалі́́йцы () — кушыцкі народ на паўночным усходзе Афрыкі. Складаюць асноўнае насельніцтва Самалі, значныя часткі насельніцтва Джыбуці, Кеніі і Эфіопіі.
Агульная колькасць (2023 г.) — 29 207 000 чалавекPeople Cluster: Somali.
Паходжанне Паводле традыцыйнай генеалогіі самалійскіх родаў, усе яны паходзяць ад Самаале, выхадца з арабскага племені Курэйш, адкуль таксама паходзіў мусульманскі прарок Магамет. Яго нашчадкі быццам бы перасяліліся на Афрыканскі Рог з паўнёвага Емену і далі пачатак асобным родамAbbink, G. J. (2009). The Total Somali Clan Genealogy (second edition). Asc Working Paper Series, (84). Гентычныя даследаванні пачатку XXI ст. паказалі, што паходжанне сучасных самалійцаў сапраўды часткова звязана з насельніцтвам Еўразіі, у меншай ступені — з насельніцтвам Афрыкі на поўдзень ад Сахары. Тым не меней, большасць генетычнай спадчыны адносіцца да нільска-эфіопскага рэгіёнаSanchez, J., Hallenberg, C., Børsting, C. et al. High frequencies of Y chromosome lineages characterized by E3b1, DYS19-11, DYS392-12 in Somali males. Eur J Hum Genet 13, 856—866 (2005)Ali, A.A., Aalto, M., Jonasson, J. et al. Genome-wide analyses disclose the distinctive HLA architecture and the pharmacogenetic landscape of the Somali population. Sci Rep 10, 5652 (2020). Вядома, што самалійцы размаўляюць на мове кушыцкай галіны, блізкай да іншых моў паўночнага ўсходу Афрыкі.
Самалійская традыцыйная генеалогія спарадзіла ўпэўненасць першых даследчыкаў у тым, што поўнач Афрыканскага Рогу, блізкая да Емену, была першаснай тэрыторыяй фарміравання самалійцаўДля прыкладу гл. Rigby, C. P. On the Origin of the Somali Race, Which Inhabits the North-Eastern Portion of Africa. Аднак пазнейшы гісторыка-лінгвістычны аналізLewis, Herbert (1966). The Origins of the Galla and somali. The Journal of African History. 7. 27 — 46 сведчыць пра тое, што першасным месцам фарміравання самалійцаў была паўднёвая Эфіопія, адкуль яны перасяліліся на Афрыканскі Рог. Першая ясная ўзгадка самалійскага роду Хавія была зроблена ў арабскай геаграфічнай літаратуры толькі ў XIII ст. Яна адносілася да поўдню сучаснай дзяржавы Самалі. Мяркуецца, што ў той перыяд іншыя самалійскія роды насялялі землі на поўдзень ад Хавія. Такім чынам, засяленне Афрыканскага Рогу самалійцамі адбылося толькі ў эпоху сярэднявечча.
Навуковая этымалогія назваў «Самалі» і «самалійцы» застаецца да канца не высветленай. Найчасцей іх утварэнне тлумачаць самалійскімі словамі, якія значаць «ісці» і «даіць (малако)»How Somalia came to have its name. Меней папулярны гіпотэзы паходжання назваў з арабскай мовы, хаця яны маюць права на існаванне, паколькі кантакты паміж самалійцамі і арабамі маюць даўнія карані.
Становішча
Хаця самалійцы маюць адзінае ўяўленне пра сваё супольнае паходжанне, гістарычна склалася так, што яны насялялі тэрыторыі розных дзяржаўных утварэнняў. Акрамя таго, важную ролю ў самаідэнтыфікацыі да нашых дзён адыгрывае прыналежнасць да пэўнага родуDavid Last Clan and Islamic Identities in Somali Society.
Нацыянальная самалійская дзяржава сфарміравалася толькі ў 1960 г. у выніку аб’яднання былых калоній Італіі і Вялікабрытаніі. Аднак агрэсіўнасць усталяванага ў 1969 г. ваеннага рэжыму прывяла да ваенных канфліктаў з суседнімі дзяржавамі і грамадзянскай вайне на паўночным захадзе Самалі. У выніку апошняй узнікла непрызнаная дзяржава Самаліленд. У 1990-х гг. унутраныя канфлікты на астатняй тэрыторыі Самалі таксама спрыялі развалу адзінай дзяржавы і іншаземным ваенным умяшаннямSomalia country profile. Фармальна ўзніклыя дзяржаўныя фарміраванні складаюць адзіную федэрацыю, але карыстаюцца вельмі шырокай аўтаноміяй і нават маюць тэрытарыяльныя спрэчкі паміж сабою. Тым не меней, Самаліленд і федэрацыя Самалі захоўваюць прыкметы нацыянальных самалійскіх дзяржаў, дзе самалійцы складаюць каля 95 % насельніцтва, а самалійская мова з’яўляецца дзяржаўнай.
У Джыбуці насельніцтва, якое размаўляе на самалійскай мове, фарміруе большую частку жыхароў гэтай краіны. Тым не меней, самалійская мова не з’яўляецца дзяржаўнай і нават не вывучаецца ў школахLanguages in Djibouti. Поўдзень Джыбуці калісьці ўваходзіў у склад традыцыйных тэрыторый самалійскіх родаў Іса і Гадабурсі. Аднак у канцы XIX ст., калі ўзнікла калонія Французскі бераг Самалі, 75 % зямель належалі афар. На працягу XX ст. колькасць самалійцаў стала расла, у тым ліку дзякуючы іміграцыі. Пасля абвяшчэння незалежнасці Джыбуці ў 1977 г. прадстаўнікі самалійскіх родаў склалі асноўную эліту краіны. У 1991—1994 гг. гэта прывяло да ваеннага супрацьстаяння паміж урадавымі ўзброенымі сіламі і палітычнымі групіроўкамі афарDjibouti — War Resisters' International. Хаця яно скончылася пагадненнем аб этнічным парытэце, узброеныя канфлікты адбываюцца і ў нашы дніDjibouti. Ethnic conflict hinders the country’s development.
Паводле перапісу насельніцтва Кеніі 2019 года, тут жыве 2,8 мільёнаў карэнных самалійцаў. Яны насяляюць пераважна Паўночна-Усходнюю правінцыю, што была створана на аснове Паўночнай памежнай акругі, якая ў сваю чаргу была сфарміравана брытанскімі каланіяльнымі ўладамі ў 1925 г. у выніку падзелу самалійскіх тэрыторый. У 1962 г. каланіяльная адміністрацыя правяла рэферэндум, па выніках якога 86 % выбаршчыкаў Паўночнай памежнай акругі пажадалі далучэння да Самалі. Аднак пасля абвяшчэння незалежнасці Кеніі ў 1963 г. яго вынікі былі адпрэчаныHow indigenous Somalis in Kenya caught in the middle. Гэта прывяло да крывавай вайны паміж прыхільнікамі далучэння да Самалі і ўрадавай арміяйMũturi Njeri. Kenya That was Never Kenyan: The Shifta War & The North Eastern Kenya. Вайна скончылася ў 1967 г. у выніку пагаднення паміж Кеніяй і Самалі. Кенійскія ўлады арганізоўвалі масавыя рэпрэсіі і забойствы самалійцаў у 1980-х гг.The Kenyan State’s Fear of Somali Identity. Нецярпімасць з боку дзяржавы заўважна і ў нашы дні, што афіцыйныя асобы тлумачаць барацьбой з тэрарызмам.
Хаця тэрыторыя сучаснай Эфіопіі магла быць першаснай радзімай самалійцаў, землі, населеныя гэтым народам, увайшлі ў склад Эфіопскай дзяржавы толькі ў другой палове XIX — першай чвэрці XX стст. у выніку заваяванняў і дамоў з Італіяй. Пасля II сусветнай вайны на ўсходзе Эфіопіі вызначыўся рэгіён Агадэн, дзе самалійцы склалі асноўную частку насельніцтва, аднак манархічны рэжым падтрымліваў палітыку перадачы зямельнай маёмасці панам-амхара. У 1964 г. Фронт вызвалення заходняга Самалі падняў паўстанне. У 1977 г. самалійскі ваенны рэжым прыняў рашэнне падтрымаць паўстанцаў і ўвёў у Агадэн сваю армію. Ваенны канфікт доўжыўся да сакавіка 1978 г. Эфіопія пры падтрымцы СССР, Кубы і Паўднёвага Емена здолела атрымаць перамогуBURIED IN THE SANDS OF THE OGADEN: LESSONS FROM AN OBSCURE COLD WAR FLASHPOINT IN AFRICA. У 1995 г. у выніку праграмы шырокіх рэформ на ўсходзе Эфіопіі быў створаны асобны рэгіён Самалі, межы якога да нашых дзён да канца не вызначаны. З 1984 г. на яго тэрыторыі дзейнічаюць паўстанцы адноўленага Фронту нацыянальнага вызвалення Агадэна (ФНВА). У 2019 г. ФНВА зарэгістраваўся як афіцыйная палітычная партыяSOMALI REGION ሱማሌ ክልል. Тым не меней, узброены канфлікт з уцягваннем у яго мірнага насельніцтва працягваецца і ў нашы дні.
Складаная палітычная і эканамічная сітуацыя спарадзіла масавую эміграцыю. Па дадзеных ААН з 1990 г. да 2015 г. доля самалійскіх эмігрантаў падвысілася на 136 %. У 2014 г. да 1,1 млн самалійцаў-мігрантаў мелі статус часовых бежанцаў5 facts about the global Somali diaspora. Самалійская дыяспара раскідана па розных краінах свету. Так, у Егіпце яна трэцяя па колькасці пасля палесцінцаў і суданцаўThe Path of Somali Refugees into Exile. Бежанцы з Самалі пераязджаюць у краіны Заходняй Еўропы, ЗША, Канаду. Але 80 % жывуць у суседніх краінахSomalia Refugee Crisis Explained. У замежных краінах самалійцы вызначаюцца высокай ступенню адаптацыі і захаваннем культурных зносін з суайчыннікамі. Толькі ў 2022 г. у ЗША 14 грамадзян самалійскага паходжання былі выбраны ў розныя заканадаўчыя органыThe Somali Diaspora and its Journey to Political Victories in the West. Сярод амерыканскіх самалійцаў ёсць пісьменнікі, навукоўцы, палітычныя актывісты.
Культура
Гаспадарка
Галоўным гаспадарчым заняткам самалійцаў здаўна з’яўляецца качавая і адгонная жывёлагадоўля. Качэўнікі звычайна перамяшчаюцца ў пошуках пашаў і вады па рэгулярнай схеме. Гаспадаркі, што практыкуюць адгонную жывёлагадоўлю, маюць сталае месца жыхарства, спалучаюць гэты занятак з іншыміMohamed Ali Hussein. Traditional Practices of Camel Husbandry and Management in Somalia. Трымаюць коз, авечак, вярблюдаў і кароў. У большасці выпадкаў статкі змешаныя. Свойская жывёла не толькі забяспечвае харчаваннем і прыбыткам, але таксама выконвае функцыю транспартнага сродку, сямейных зберажэнняў, падвышае сацыяльны статус гаспадароў.
Выпасам вярблюдаў і буйной рагатай жывёлы займаюцца мужчыны, выпасам коз і авечак — жанчыны, дзеці або старыя. Козы і авечкі адыгрываюць больш важную эканамічную ролю, чым вярблюды і каровыK. Marshall, N. Mtimet, F. Wanyoike, N. Ndiwa, H. Ghebremariam, L. Mugunieri, R. Costagli. Traditional livestock breeding practices of men and women Somali pastoralists: trait preferences and selection of breeding animals. Journal of Animal Breeding and Genetics. Volume 133. Issue 6. December 2016, p. 534—547. Тым не меней, сярод самалійцаў існуе сапраўдны культ вярблюдаў. Яны апяваюцца ў народнай творчасці і ў літаратуры за спрыт і кемлівасць, аб’ядноўваюць мужчын незалежна ад сваяцтва як супольная маёмасць ці пажаданы падарунак, у выпадку выкрадання з’яўляюцца нагодай для крывавага канфлікту.
Відавочна, земляробства было добра вядома продкам самалійцаў ужо да перасялення ў засушлівыя раёны Афрыканскага Рога. Яно традыцыйна складае важную частку гаспадаркі сярод самалійцаў Эфіопіі. Але і ў іншых рэгіёнах земляробства дае значныя перавагі для ўстойлівай вытворчасці харчавання. На землях уздоўж рэчышча Шэбеле спалучэнне земляробства з жывёлагадоўляй забяспечвае заняткам каля 80 % гаспадаракHorticultural Study in Lower and Middle Shabelle Regions of Somalia. Тут вырошчваюць на продаж лайм, бананы, манга, папаю, таматы, бамію і г. д.
Насельніцтва ўзбярэжжа Афрыканскага Рогу было здаўна ўцягнута ў міжнародныя гандлёвыя сувязі, што спрыяла станаўленню партовых гарадоў і мараходства. Так, у сярэднявеччы порт Бербера ператварыўся ў важны транзітны цэнтр паміж Індыяй і арабскімі краінамі. Самалійскія майстры будавалі адна- і двухмачтавыя караблі бедэнChittick, N. Sewn boats in the western Indian Ocean, and a survival in Somalia. International Journal of Nautical Eternal Quez Archaeology. 9 (4): 297—309, што здзяйснялі працяглыя вандроўкі па Індыйскаму акіяну і Чырвонаму мору. Заняпад мараплаўства адбыўся ў XVI ст. у выніку супрацьстаяння з партугальцамі, аднак традыцыі суднабудавання захоўваліся да другой паловы XX ст. У нашы дні назіраецца саслабленне эканамічнай актыўнасці прыбярэжных жыхароў. Хаця марскія воды каля Афрыканскага Рога багаты на рыбныя рэсурсы, у рыбалоўства як занятак уцягнута толькі 0,3 % гаспадарак Самалі.
Традыцыйныя рамёствы падзяляюцца на хатнія і прафесійныя. Вырабам хатняга начыння, пляценнем і ткацтвам звычайна займаюцца жанчыныFullerton, A., Adan A. Handicrafts of the Nomadic Women of Somalia. Прафесійная рамесная вытворчасць, дробны гандаль і абслугоўванне здаўна знаходзіліся ў руках некалькі родаў саб або асоб іншаэтнічнага паходжання. Сярод іншых самалійцаў дадзеныя прафесіі разглядаліся як непрывабныя, а іх прадстаўнікі падвяргаліся дыскрымінацыі. У нашы дні рабочыя спецыяльнасці, праца ў гандлі і абслугоўванні лічацца нормай, аднак прымхлівае стаўленне да саб захоўваецца.
Жыллё і архітэктура