Міжнародны прафсаюз работнікаў вытворчасці жаночага адзення () — амерыканскі прафсаюз, які аб’ядноўваў работнікаў вытворчасці жаночага адзення і быў адным з першых прафсаюзаў, у склад якога ўваходзілі пераважна жанчыны.

Важную ролю ў развіцці прафсаюза адыграў ураджэнец Беларусі Давід Ісаак Дубінскі. Пры прэзідэнцтве Дубінскага ў прафсаюзе быў заключаны першы пакт у швейнай прамысловасці аб 35-гадзінным рабочым тыдні, створаны першы фінансуемы працадаўцам фонд водпускаў рабочых, фонды аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння і пенсійныя фонды.

Прафсаюз завяршыў сваю дзейнасць у 1995 годзе, аб’яднаўшыся з прафсаюзам рабочых швейнай і тэкстыльнай прамысловасці ў новую арганізацыю — UNITE, якая ў 2004 годзе аб’ядналася з прафсаюзам работнікаў гасцініц і рэстаранаў і ўтварыла .

Крыніцы

Катэгорыя:Прафсаюзы ЗША