Уладлен Анікееў (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Баранавічы» (у арэндзе з «Віцебска»).

Клубная кар’ера З 2020 года пачаў выступаць за дубль «Віцебска», а неўзабаве стаў зрэдку прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Віцебск» 23 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Смалявічаў» (3:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 8 ліпеня 2022 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Іслаччу» (0:2). У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, часам выходзячы на замену.

У ліпені 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2020 дубль Віцебск 7 0 2021 дубль Віцебск 18 2 2022 Д1 Віцебск 5 0 2023 Д2 Віцебск 7 0 2024 (1) Д1 Віцебск 5 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы