Вялікалітоўская арыстакратыя — гістарычны прывілеяваны спадчынны вайскова-службовы стан Вялікага Княства Літоўскага ў XIII—XX ст., у тым ліку пасля страты дзяржавай суб’ектнасці па падзелах Рэчы Паспалітай у перыяд 1795—1918 гадоў.
Ад пачаткаў дзяржавы ў 1240-х гадах яе арыстакратыя мела змяшаны этнічны характар. З пашырэннем дзяржаўнай тэрыторыі ў стан улучалася знаць новых зямель, што ўрэшце ахапіла прывілеяваны стан на тэрыторыі сучасных Беларусі, Літвы, часткова Расіі і Украіны, пазней Латвіі, а таксама імігрантаў арыстакратаў з Польшчы, Венгрыі, Італіі, балтыйскіх немцаў, татар і іншых.Timothy Snyder, The Reconstruction of Nations, p. 22, 2003 New Haven & London, Yale University Press,
Арыстакратыя была абавязана вайсковай службай, дамагалася пашырэння сваіх прывілеў і з XVI ст. карысталіся так заванай залатой вольнасцю. Далучыцца да арыстакратычнага стану можна была праз набілітацыю за заслугі, у асноўным на полі бою. Княжацкія тытулы ў Вялікім Княстве Літоўскім былі спадчыннымі, іх мелі толькі нашчадкі старых дынастый — у асноўным Гедзімінавічы і Рурыкавічы. Пазней спадчанныя тытулы — княскія і графскія, абывацелям Княства мог надаць імператар Святой Рымскай імперыі. Вялікае Княства Літоўскае, а таксама агулам Рэч Паспалітая, мела адну з самых прапарцыйна вялікіх арыстакратый у Еўропе — 10 % насельніцтва, у некаторых рэгіёнах, як то ў Жамойцкім старостве нават каля 12 %. Найзаможнейшая частка арыстакратыі — магнаты, а ў часы Расійскай імперыі і князі, была вельмі малалікай.
Цяпер нашчадкі вялікалітоўскай арыстакратыі ў Рэспубліцы Беларусь і Літоўскай Рэспубліцы не маюць афіцыйнага статусу. У Беларусі нашчадкі арыстакратыі арганізаваліся з Згуртаванне беларускай шляхты. У Літве ў 1928 годзе заснаваны Літоўскі каралеўскі саюз, ён не дзейнічаў з 1940 года, адноўлены ў 1994 годзе і цяпер аб’ядноўвае больш за 4000 асоб з 600 сем’яў.
Пачатковы перыяд (да 1385) Як уласна называўся літоўскі этнічны арыстакратычны стан пэўна не вядома, а старажытнарускія летапісы называюць яго прадстаўнікоў «людзьмі», «баярамі» і «князямі» па аналогіі з грамадствам у якім жылі летапісцы. Прыкладна такая самая сітуацыя ў нямецкіх крыніцах, яны ўжываюць свае аналогіі або пазычаныя старажытнарускія, таксама паняцці пазычаны ў літоўскую мову «баярын» як bajoras, «князь» як kunigas. Напэўна, «князямі» летапісы называлі не толькі ўладароў, а агулам значных літоўскіх артыстакратаў, бо часам паведамляюць пра дзясяткі забітых літоўскіх князёў у адной бітве. Міндоўга «вялікім князем» тытулуе менавіта галіцка-валынскі летапіс, пазней ён ахрысціўся ў каталіцтва і атрымаў ад Папы тытул караля, але неўзабаве адмовіўся ад каталіцтва і адпаведна тытула. Паводле галіцка-валынскага летапісу значнейшыя «князі» з розных літоўскіх земляў былі пароднены паміж сабой, а таксама з арыстакратыяй ніжэйшага статусу, на гэтым родстве і сваяцтве ў значнай ступені трымалася іх улада.
Міндоўг уладаў толькі часткай літоўскіх земляў, калі паміж 1238 і 1245 гадамі стаў уладаром і Наваградскага княства, што і лічыцца пачаткам Вялікага княства Літоўскага. Гэтыя падзеі зусім не асветлены крыніцамі, але пазней яны не аспрэчваюць правоў Міндоўга на Наваградак. Паводле галіцкага-валынскага летапісу, арыстакратыя часоў Міндоўга складалася з «літвы» — этнічна літоўскай знаці, якая падпарадкоўвалася Міндоўгу, «людзей Міндоўга» — яго асабістых ваенных слуг, і «наваградцаў» — баяр ранейшых наваградскіх князёў.
«Людзі Міндоўга» былі рознага паходжання, прынамсі іх ваяводамі названы Айшвно Рушкавіч, пэўна літовец, і Хвал, напэўна чарнігаўскі баярын. Адным з «людзей» быў і збеглы пронскі князь Яўстафій. Сярод «наваградцаў» яшчэ з 1200-х гадоў былі выхадцы з галіцка-валынскіх зямель, таксама згадваецца Андрэй, напэўна кіеўскі баярын, які меў вотчыну ад Наваградкам. Нават калі Міндоўг быў вымушаны даць Наваградак у трыманне Раману, той не тытулаваўся навагарадскім князем, а «наваградцы» выступаюць асобна ад яго.
Пасля забойства Міндоўга менавіта на «людзей Міндоўга» і «наваградцаў» абапіраецца Войшалк для захавання цэласці сваёй спадчыны. Траняту забіваюць «людзі Міндоўга» — чатыры «конюхі», з якіх на імя вядомы адзін Феафіл. Войшалк збірае «людзей» свайго бацькі, да іх далучаюцца «наваградцы» і разам яны знішчаць частку этнічна літоўскай знаці, што выступіла супраць Міндоўга. Частка літоўскай знаці ратавалася ўцёкамі, як Даўмонт або Суксэ, часта была забіта, як бацька Даўмонта, але забіты быў і пронскі князь Яўстафій, які служыў Міндоўгу і здрадзіў.
Такім чынам, ад пачаткаў дзяржавы яе арыстакратыя мела змяшаны этнічны характар.
Да Люблінскай уніі (1386—1569)
Утварэнне шляхецкага саслоўя Паняцце баярства спачатку ахоплівала ўсіх ваяроў, на працягу XV ст. баярамі называлі асноўную масу арыстакратаў, якая мусіла ісці вайсковую слубжу па закліку ўладара. Таксама былі сацыяльныя групы, асабіста вольныя і без вайсковых абавязкаў, напрыклад, путныя баяры, якія служылі як княжацкія ганцы і даглядалі дарогі. Значную групу складалі баяры, якія не мелі вотчын, а толькі маёнткі ад вялікага князя на час службы. Па меры ўзрастання ролі і багацця магнатаў баяры ішлі на службу да паноў і князёў за такія самыя часовыя маёнткі. Працяглы час мабільнасць паміж гэтымі групамі заставалася адкрытай, але пазней, нягледзячы што баяры паноў і князёў выконвалі такую самую вайсковую службу, што і баяры вялікага князя, іх залежнае становішча пачало ставіць пад сумнеў іх высокароднасць і агулам належнасць да арыстакратычнага стану. З набыццём панамі і князямі ўсё большай ролі і ўлады, уплыў малодшай артыстакратыі — баяраў, змяншаўся.
Працэс фармавання шляхецкага саслоўя паскорыўся пасля уніі з Польшчай, калі ў вялікалітоўскай арыстакратыі ўзнікла жаданне мець такія самы правы, як і ў польскай арыстакраты — шляхты. У Польшчы арыстыскратычны стаў быў ужо ўпарадкаваны, яго прававое становішча вызначылася ў XIV ст. і па гэтым часе было практычна немагчыма трапіць у шляхецкі стан апроч як нараджэнні. Развіццё ідэі corona regni спрычыніла ў польскай шляхты ўяўленне, што яна ёсць галоўнай аб’яднаўчай сілай каралеўства і адказная за яго кіраванне. На такое самае месца прэтэндывала і вялікалітоўская артыстакратыя. Прывілеі 1387 і 1413 года надалі вялікалітоўскай арыстакратыі правы валодання маёнткамі і заканадаўча прызнавалі права землеўладальнікаў на спадчыну і продаж маёнткаў. Хаця такія правы ў Княстве былі і раней як права «отчыны» на землях былых княстваў Рурыкавічаў, але на літоўскіх этнічных землях такой тып уладанняў пашырыўся менавіта пасля гэтых прывілеўя. Сярод арыстакратыі літоўскіх этнічных зямель такая практыка прычынілася заняпаду кланава-родавай сістэмы ўладання на карысць уладанняў асобных малых сем’яў арыстакратыі, асабліва з межамі ваколіц Коўна і Жамойці.
Гэта прывяло да хуткай змены структуры зямельнай уласнасці. Калі ў 1386 годзе каля 80 % насельніцтва жыла на землях непасрэдна падуладных вялікаму князю, то да 1528 года ўжо толькі да 30 %. Лічыцца, што 5 % зямлі належала царкве, а 65 % зямлі тады знаходзілася ў руках 13 тысяч шляхецкіх родаў (з іх 6 тысяч літоўскага паходжання), але большай яе часткай валодала невялікая група з некалькіх дзесяткаў магнацкіх родаў, якія складалі палітычную эліту краіны.
Разам з правамі падобнымі да польскіх, на вялікалітоўскую артыстакратыю паступова распаўсюдзілася і польская назва — шляхта (ад ; ), таксама ўсіх арыстакратаў, якія валодалі зямлёй называлі зямянамі.
У XVI ст. ужо было распаўсюджага разуменне «палітычнага народу», абывацеляў Вялікага княства Літоўскагаа і палітонім для іх абазначэння — «літвін», які ахопліваў усіх незалажана ад этнічнага паходжання. Таму часта можна сустрэць вызначэнні ўзору «gente Ruthenus, natione Lithuanus», т.б. «паходжаннем русін, народнасцю літвін». Таксама многія артыстакраты, асабілава якія мелі значны статус, незалежна ад сапраўднага паходжання спрабавалі вывесці свой род з уладарнай дынастыі Гедзімінавічаў, такім чынам прыпісваючы сабе і літоўскае паходжанне. Самыя вядомы прыклады гэтага — уяўняў генеалогіі Сапегаў і Хадкевічаў.
У XVI ст. створана паданне пра Палемона, якое выводзіла паходжанне вышэйшай этнічнай літоўскай арыстакратыі ад рымлян.
З усё новымі прывілеямі і ростам палітычнага значэння, змяншэннем для яе эканамічнага цяжара, адрозненні паміж баярамі-шляхтай і баярамі-слугамі станавіліся ўсё болей значнымі, статус апошніх хутка набліжаўся да сялянскага. У пачатку XVI ст. многія суполкі баяр не шкадавалі намаганняў, каб давесці сваю належнасць да стану менавіта баяр-шляхты, а не баяр-слуг. Паны-рада пастанавілі, што чыёсці баярства-шляхецтва мусіць быць засведчана двума суседзямі, несумненнага баярска-шляхецкага паходжання, што род прэтэндэнта «баярскі і шляхецкі ад вякоў». Яшчэ адной магчымасцю давесці баярства-шляхецтва былі вайсковыя попісы, першы, матэрыялы якога захаваліся, вядомы з 1528 года, калі быў складзены спісы баяраў-шляхты абавязаных вайсковай службай з пазначэннем іх маёнткаў. Пазней згадка ў падобных спісах лічылася юрыдычным доказам шляхецтва.
Узнікненне магнацкай эліты На пачатку вышэйшую частку арыстакратыі складалі княжацкія роды. У асноўным гэта былі, прынамсі, паводле традыцыі, нашчадкі уладарных дынастый, якія былі да панавання Гедымінавічаў. Аднак уплыў на справы дзяржавы агулам мелі толькі тыя, хто меў значныя зямельныя ўладанні і адпаведна войскі і іншыя сродкі. Ужо ў XIV ст. такімі буйнымі землеўладальнікамі былі толькі асобныя з Гедымінавічаў. Астатнія князі, у тым ліку як з дынастыі Гедымінавічаў, так і з іншых літоўскіх дынастый, і з Рурыкавічаў, мелі толькі на мясцовае значэнне, у межах сваіх зямель і рэгіёнаў. Таксама былі князі, якія не мелі спадчынных уладанняў («отчын»), а толькі трымалі ўладанні як маёнткі за службу ад вялікага князя або іншага князя, яны называліся «служылымі князямі» або «служэбнымі князямі», сярод такіх князёў былі і самі Гедымінавічы, якія служылі ўладарным родзічым. Уладарныя ж князі незалежана ад паходжання мелі амаль поўную ўладу ў сваіх землях, прызнаючы вяршэнства вялікіх князёў. Вялікі князь Вітаўт у канцы XIV ст. пачаў палітыку абмежавання ўлады князёў і падпарадкаванне іх княстваў сваёй непасрэднай уладзе. Многія князі загінулі ў міжусобных войнах, многія ўдзелы на ўсходзе былі страчаны на карысць Масквы ў ходзе войнаў у XV—XVI ст. Некаторыя роды княжацкія роды вымерлі і іх княсты як вымарачныя перайшлі ў склад вялікакняжацкага ўладання.У 1499 годзе вялікі князь Аляксандр урэгуляваў прававую сістэму апошніх уласна княскіх уладанняў, іх гаспадарам пакідаліся поўныя княжацкія ўладарныя правы, але гэта ўжо не мела вялікага значэння.
З этнічнай літоўскай артыстакратыі, не лічачы нашчадкаў Гедыміна, вядома, паводле Юзафа Вольфа, сем княжацкіх родаў — Бароўскія, Даўгоўдавічы, Гедройцы, Ямантавічы, Гальшанскія, Судзімонтавічы, Свірскія. Аднак, не вядома ці іх княжацкія тытулы звязаны з ранейшым статусам суверэнаў, ці са сваяцтвам з уладарным родам у XIV ст., апошняе пацвярджаецца прынамсі для Гедройцаў і Гальшанскіх. Род князёў Бароўскіх да этнічна літоўскіх сам Вольф адносіў толькі гіпатэтычна. Сярод гэтых родаў толькі Гальшанскія адыгрывалі значную ролю ад часоў Ягайлы і Вітаўта, знаходзячыся ў вышэйшай уладнай эліце.
Княскія роды нашчадкаў Гедыміна, Гедымінавічы — Алелькавічы, Бельскія, Кобрынскія, Заслаўскія, Сангушкі і іншыя. Таксама былі князі з дынастыі Рурыкавічаў, як то валынскі роды Астрожскіх і Заслаўскіх, або з полацкіх князёў Друцкія. Паходжанне некаторых княскіх родаў не было пэўна вядома ўжо ў XVI ст., як напрыклад Чартарыйскіх.