О́лья () — рака ў Паўночнай Італіі. Левы прыток ніжняга цячэння ракі По.

Даўжыня 280 км, плошча басейна 6650 км². Цячэ па тэрыторыі вобласці Ламбардыя (правінцыі Брэшыя, Бергама, Крэмона і Мантуя). Утвараецца зліццём двух патокаў, вытокі якіх знаходзяцца ў горным масіве Ортлес (Паўднёвыя Вапняковыя Альпы), — Нарканела з вытокам на ледавіку Прэзена, і Фрыджыдольфа з вытокам у возеры Эркавала ў нацыянальным парку Стэльвіа.

Працякае па даліне Камоніка, цераз возера Ізеа, затым па Паданскай раўніне. Упадае ў раку По ў правінцыі Мантуя.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Італіі Катэгорыя:Басейн По