Марцін Шафнер (ням.: Martin Schaffner; каля 1477/1478, — 1546/1549, ) — нямецкі мастак, адзін з найважнейшых майстроў ульмскай школы, росквіт якога прыпаў на перыяд з 1508 па 1535 гады.
Вучань Штокера. У першую пару сваёй дзейнасці Шафнер прытрымліваўся рэалістычнага напрамку, пісаў вельмі характэрныя партрэты і нават у рэлігійных карцінах даваў фігурам фізіяноміі і касцюмы сваіх сучаснікаў, як, напрыклад, у «Пакланенні вешчуноў».
Пасля паездкі ў Італію ён пад уплывам тамтэйшых жывапісцаў змяніў сваю ранейшую манеру на больш ідэалістычную і пачаў імкнуцца да прыгажосці і высакароднасці формаў і да выказвання душэўных настрояў, як, напрыклад, у чатырох карцінах Мюнхенскай пінакатэкі («Дабравешчанне», «Стрэчанне Гасподняе», «Сашэсце Святога Духа на апосталаў» і «Успенне Багародзіцы»).
Пад кіраўніцтвам Шафнера быў выкананы самы вялікі па плошчы фрэскавы ансамбль Германіі XVI стагоддзя — вонкавая роспіс Ульмскай ратушы, якая збольшага захавалася.