Кірыл Сяргеевіч Кавалюк () — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ліда».
Бацька Кірыла, Сяргей Кавалюк, таксама футбаліст.
Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкага «Дынама», у 2020 годзе прыцягваўся да дубля. У 2021 годзе перайшоў у «Маларыту», за якую ў Другой лізе забіў 13 галоў.
У сакавіку 2022 года стаў іграком «Слуцка». Гуляў за дубль, у асноўнай камандзе толькі заставаўся на лаўцы запасных. У чэрвені 2022 года пакінуў слуцкі клуб.
У ліпені 2022 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы кантракт да канца сезона. 22 жніўня 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з гродзенскім «Нёманам» (0:0). У далейшым працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, гуляў за дубль.
У студзені 2023 года падпісаў новае двухгадовае пагадненне з «Дынама». У сезоне 2023 гуляў толькі за дубль дынамаўцаў. У ліпені 2023 года пакінуў брэсцкі клуб і далучыўся да наваполацкага «Нафтана».
У лютым 2024 года стаў іграком «Ліды».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2020 дубль Дынама 1 0 2021 Д3 Маларыта 15 13 2022 (1) дубль Слуцк 4 0 2022 (2) Д1 Дынама 3 0 2023 (1) дубль Дынама 6 0 2023 (2) Д1 Нафтан 3 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Маларыта Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда