Мо́тэ (Азначэнне тыпу, прынятае ў нямецкай літаратуры, уведзенае Ота Піперам. Карл Шухарт прапаноўваў тэрмін «замак з вежавым пагоркам».), плесі або ферт ()Азначэнні паводле: Усеагульная гісторыя архітэктуры, С.101., або «нарма́нскі замак»Распаўсюджанае, але не цалкам дакладнае азначэнне тыпу ў англамоўнай літаратуры. Існавалі і іншыя тыпы нарманскіх замкаў., або «замак на пагорку» ()Азначэнне ў французскай літаратуры, уведзенае Арсісам дэ Камонам у 1830-х гг. — ранні канструкцыйны тып драўлянага замка, распаўсюджаны ў X—XI стагоддзях пераважна ў Францыі і Англіі.

Гісторыя Тып узнік і масава будаваўся ў дзяржаве Капетынгаў з X стагоддзя, найперш на паўночных землях. З сярэдзіны XI стагоддзя тып трапляе ў АнгліюСпачатку праз нарманаў, запрошаных Эдвардам Споведнікам для абароны графства Херыфорд ад уэльсцаў, пазней праз нарманскае заваяванне Англіі., і масава будуецца там, а пазней у Уэльсе, Ірландыі і нізінах Шатландыі. З гэтага ж перыяду паходзіць англійскае слова для азначэння замку наогул — castle (castel). Словы «плесі», «ферт» ці «мот» (назва пагорку — цэнтральнай часткі такога замку) дасюль захоўваюцца ў назвах населеных пунктаў Францыі, што некалі прымыкалі да такіх замкаў.Гісторыя…, Брытаніка.

З XII стагоддзя, а месцамі і з канца XI стагоддзя, такія замкі перабудоўваюцца ў каменныя ці драўляна-каменныя (шэл-кіп).

Асновай і галоўнай тыпалагічнай адметнасцю замку такога тыпу была драўляная вежа-данжон, пераважна простакутная ў плане і пастаўленая на «моту» (фр. motte, лац. mota) — прыродны ці штучны пагорак. Падэшва пагорку абводзілася сухім ці водным ровам. Верх пагорку раўняўся ў пляцоўку (плошчай да 40—50 м²), якая абводзілася тынам (часам з баявымі пляцоўкамі-забароламі), часам валам з тынам на ім. Праход па-над ровам на верх пагорку забяспечваўся здымным мостам, які мантаваўся на апорах. Звычайная вышыня пагорку складала 9—12 м, часам да 30 м (адзін з замкаў Норфалка каля Тэтфарда)Гісторыя…, Окшат, Брытаніка..

Побач з пагоркам звычайна змяшчаўся двор (англійскае «бейлі», bailey), дзе ставілі жытло для бліжэйшага акружэння феадала і для слугаў, а таксама некаторыя гаспадарчыя пабудовы. Гаспадарчы двор мог забяспечвацца ўласным абводам валу ці тыну, які прымыкаў да пагорку, акружаў яго, або мясціўся побач, але асобным абводам. Двароў магло быць два; плошча замку разам з дваром дасягала 0,6—1,2 га, і рэдка бывала вялікайГісторыя…, Брытаніка, Окшат..

Гл. таксама Фартыфікацыя Шэл-кіп

Зноскі

Літаратура С.101—103. С.54—59.

Спасылкі

Катэгорыя:Фартыфікацыя Катэгорыя:Архітэктура