Віктар Сямёнавіч Маўрышчаў (, с. Сафанавэ, Казанкіўскі раён, Мікалаеўская вобласць, Украіна — ) — беларускі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1954), прафесар (1976). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Маскоўскі дзяржаўны эканамічны інстытут (спецыяльнасць «Эканоміка прамысловасці», 1951; аспірантура, 1954).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1954, прафесар кафедры эканомікі прамысловасці, у 1954—1986 — загадчык кафедры, 1961—1967 — прарэктар па навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: праблемы эфектыўнасці прамысловай вытворчасці.
Узнагароды Званне «Заслужаны эканаміст Беларускай ССР» (1972) і інш.
Бібліяграфія Производительность труда и важнейшие пути ее повышения в угольной промышленности (в условиях Донецкого бассейна) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / Маврищев В. С. ― Москва, 1954. Экономическая эффективность капитальных вложений в промышленности. — Мн., 1977. (разам з В. І. Выбарнавым) Экономическая эффективность промышленного производства. — Мн., 1982. (разам з В. І. Выбарнавым)
Літаратура Маўрышчаў Віктар Сямёнавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 412.
Виктор Семенович Маврищев // Развитие экономической мысли учеными Белорусского государственного экономического университета, 60―80-е годы XX века. ― Минск, 2003. — С. 62—70. Маврищев Виктор Семенович // Актуальные проблемы развития промышленных предприятий: теория и практика : сборник научных трудов, посвященный 60-летию кафедры экономики промышленных предприятий БГЭУ. ― Минск, 2006. — С. 497—504.
Спасылкі Маврищев Виктор Семёнович // Партал ЭКОНОМИКА.BY
Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі