Оскар Марыя Граф (; , Берг (ам-Штарнбергер-Зее), Германія —, , ЗША) — нямецкі баварскі .
Жыццё і творчасць Нарадзіўся ў простай сям’і, бацька будучага пісьменніка быў пекар, маці — сялянка. У Мюнхене А. М. Граф вывучаў адначасова і пякарную справу, і літаратуру. У гады Першай сусветнай вайны паказаў сябе пацыфістам. Пасля 1918 года — актыўны прыхільнік Баварскай савецкай рэспублікі. Усё жыццё прытрымліваўся левых, сацыялістычных перакананняў. З прыходам нацыстаў да ўлады ў Германіі ў 1933 годзе ўсе кнігі Графа, акрамя «Wunderbare Menschen» і «Kalendergeschichten», былі спалены. Абураны тым, што не ўсе яго кнігі ўвайшлі ў спіс для спалення, ён звярнуўся да нацысцкіх уладаў Германіі з адкрытым лістом, азагалоўленым «Спаліце мяне», у якім гаварылася: «Я не заслужыў такой ганьбы! Усім сваім жыццём і ўсімі сваімі творамі я набыў права патрабаваць, каб мае кнігі былі адданыя чыстаму полымю вогнішча, а не патрапілі ў крывавыя рукі і сапсаваныя мазгі карычневай банды забойцаў». Пасля гэтага ён імігрыраваў у Вену, затым у Брно, адкуль у лютым 1934 года пераязджае ў Прагу. У тым жа годзе ён прысутнічае на Першым Усесаюзным з’ездзе савецкіх пісьменнікаў. У 1938 годзе праз Нідэрланды ён перабіраецца ў ЗША і селіцца ў Нью-Ёрку.
У сваіх апавяданнях — «Баварскі Дэкамерон» (Bayerisches Dekameron, 1927), «Каляндарныя гісторыі» (Kalendergeschichten, 1929), і ў раманах «Жорсткае дзеянне» (Der harte Handel, 1935), «Падзенне» (Der Abgrund, 19) «Антон Зіцінгер» (Anton Sittinger, 1937) А. М. Граф паказаў сябе адным з найталенавітых баварскіх празаікаў XX стагоддзя. Яго аўтабіяграфічныя сачыненні: «Мы — палонныя» (Wir sind Gefangene, 1920), з працягам «Выдатныя людзі» (Wunderbare Menschen, 1928), і лірычная манаграфія «Жыццё маёй маці» (Das Leben meiner Mutter, на англ. — 194) на ням. — 1947) забяспечылі «баварцу ў Нью-Ёрку» ў нямецкай літаратуры славу арыгінальнага і выдатнага апавядальніка.
Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі