«Эфект матыля» () — амерыканскі фільм 2004 года. У галоўных ролях задзейнічаны Эштан Кутчэр і Эмі Смарт. Сцэнарый адсылае да паняцця эфекта матыля з тэорыі хаосу. Карціна была намінаваная на прэмію «Сатурн» у катэгорыі «Найлепшы навукова-фантастычны фільм».

Сюжэт Па меры сталення Эван Трэборн і яго сябры (Лені, брат і сястра Келі і Томі Мілеры) перажывалі цяжкія псіхалагічныя траўмы, у выніку чаго ў Эвана часта здараліся правалы памяці. Джордж Мілер (Эрык Штольц), Бацька Келі і Томі прымушаў дзяцей і Эвана да здымак у дзіцячай парнаграфіі; Эвана амаль задушыў бацька Джэйсан Трэборн (Кіт Рэні), якога затым забілі ахоўнікі; гуляючы з дынамітам, Лені выпадкова забіў маці і яе маленькую дачку; Томі жыўцом спаліў сабаку Эвана.

Праз сем гадоў, забаўляючы дзяўчыну ў пакоі інтэрната, Эван выяўляе, што калі чытае свае падлеткавыя дзённікі, можа падарожнічаць ў часе і змяняць мінулае. Яго падарожжа ў часе тлумачаць частыя правалы памяці, якія ён адчуваў у дзяцінстве, паколькі гэта былі моманты, калі яго дарослая асоба захапіла яго свядомасць, напрыклад, калі бацька душыў яго, зразумеўшы, што ў Эвана таксама ёсць здольнасць падарожнічаць у часе. Аднак у яго перагледжанага выбару ёсць наступствы, якія рэзка змяняюць цяперашняе жыццё. Напрыклад, яго таймлайн прыводзіць да альтэрнатыўных версій будучыні, у якім ён аказваецца то студэнтам каледжа, то зняволеным, які трапіў у турму за забойства Томі, то бязрукім інвалідам-калясачнікам. У рэшце рэшт ён разумее, што, нягледзячы на добрыя намеры выправіць мінулае, яго дзеянні прыводзяць да непрадбачаных наступстваў, ад якіх жудасна пакутуе ён сам або хто-небудзь з яго сяброў. Больш за тое, перажыванне новых успамінаў за дзясяткі гадоў з альтэрнатыўных часовых ліній выклікае ў яго пашкоджанне мозгу і моцныя насавыя крывацёкі. У рэшце рэшт Эван прыходзіць да высновы, што ў яго і яго сяброў ніколі не будзе добрай будучыні, пакуль ён працягвае змяняць мінулае, і разумее, што не дапамагае ім, а прычыняе боль.

Альтэрнатыўныя фіналы Далей версіі фільма разыходзяцца.

У пракатнай версіі Эван глядзіць відэа, як упершыню знаёміцца з Келі. Ён вяртаецца ў гэты момант і замест звычайнага знаёмства кажа Келі: «Я цябе ненавіджу, і калі ты яшчэ раз да мяне падыдзеш, я заб’ю цябе і тваю чортаву сям’ю». Келі плача і ўцякае. Далей ідуць кадры, з якіх зразумела, што Келі і Томі засталіся жыць з маці пасля разводу з Мілерам-старэйшым.

Эван прыходзіць у сябе ў інтэрнаце, дзе жыве з Лені: ні ён, ні Лені не знаёмыя ні з Келі, ні з Томі. Эван разам з Лені спальвае дзённікі, заяўляючы, што разабраўся ў сабе. У канцы фільма Эван, які стаў паспяховым псіхолагам, ідзе па Нью-Ёрку і сустракае сталую Келі. Затым ідзе адзін з варыянтаў заканчэння фільма:

Афіцыйнае кінапракатнае. Галоўныя героі па чарзе аглядаюцца і разыходзяцца ў розныя бакі. Адкрыты. Эван заварочваецца і ідзе ўслед за Келі. Шчаслівы. Павярнуўшыся адначасова, Келі і Эван знаёмяцца.

У рэжысёрскай версіі Эван глядзіць відэа, дзе яго маці рыхтуецца нараджаць. Эван забівае сябе ва ўлонні маці, абматаўшы і зацягнуўшы вакол горла пупавіну.

У ролях

Выдаленыя сцэны У рэжысёрскай версіі фільма прысутнічаюць сцэны, выразаныя з фінальнай версіі:

Эван даведваецца, што яго дзед таксама мог перамяшчацца ў часе і, як і бацька, быў прызнаны вар’ятам. Маці Эвана распавядае, што да яго нараджэння была цяжарная двойчы, і абодва дзіцяці нарадзіліся мёртвымі. Гэта значыць маецца на ўвазе, што здольнасці адпраўлення ў мінулае перадаюцца па спадчыне (гэтая ідэя згадваецца ў другой частцы фільма). Мёртванароджаныя дзеці спачатку нараджаліся і жылі сваім жыццём, але, высветліўшы, што змяненне мінулага прыводзіць да яшчэ больш горшых наступстваў (гэтая ідэя разгорнута ў другой і трэцяй частках фільма), прынялі рашэнне вярнуцца ва ўлонне маці і забіць сябе. Што зрабіў і Эван ў альтэрнатыўным фінале. Эван з маці ідуць да варажбіткі, якая кажа, што Эван не мае лініі жыцця. Уначы ў турме зняволеныя прыходзяць у камеру Эвана, каб згвалтаваць яго. На наступны дзень зняволеныя публічна чытаюць дзённікі Эвана. Больш доўгая размова Эвана з маці, якая знаходзіцца ў бальніцы. У канадскай версіі фільма прысутнічаюць сцэны з аголенай натурай.

Саўндтрэк

Песні

Oasis — «Stop Crying Your Heart Out» Bauhaus — «Dark Entries» Departure Lounge — «Alone Again and» AP2 — «The End» AP2 — «Heroin Hate» Jimmy Eat World — «Hear You Me» The Chemical Brothers — «My Elastic Eye» Even Rude — «When Animals Attack» Scott Eversoll — «Sittin’ Single» Brian Ginsberg — «Something Static» Triggerpimp — «Lost» The Jon Spencer Blues Explosion — «The Midnight Creep»

Інструментальная музыка

Evan’s Plan / Evan & Mom (2:49) Mom and Evan / Evan’s Drawing (2:07) In the Basement / Knife Blackout (1:27) Going to See Dad (0:24) Jason’s Funeral (0:48) Lenny’s Explosive Flash / Hypnosis (3:10) Tommy’s Right Hook / We’re moving (1:26) Burnt Crockett (1:37) Drive to See Lenny / Inside Lenny’s Room (2:16) The Mailbox (1:14) The Diner (1:06) Kayleigh’s Funeral (1:40) Evan’s Warning (2:53) Sorority Strut (1:00) Evan Kills Tommy (2:04) Prison Escape (0:47) Prison (1:07) Stigmata Flashback (0:52) Evan & Kayleigh / Kayleigh Loves Lenny (2:42) Blowing Up Kayleigh (1:14) Lockdown Lenny / Send You a Postcard (3:15) Evan’s Escape (1:48) Everyone’s Fixed Memories / The Butterfly Effect Reprise (3:20)

Зноскі

Спасылкі Афіцыйны сайт Фільм на сайце КиноТеатр. Ру Рэцэнзія «Эфект матылька або Дэфект татачкі»

Катэгорыя:Фільмы ЗША 2004 года Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы кампаніі New Line Cinema Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра падарожжы ў часе Катэгорыя:Фільмы пра матэматыку